Microsoft Visual Studio

Microsoft Visual Studio
Выява лагатыпа
Тып Асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння
Распрацоўшчык Microsoft
Напісана на C++[1] і C#[2]
Аперацыйная сістэма Microsoft Windows
Мовы інтэрфейсу Руская, Англійская, Французская, Нямецкая, Італьянская, Японская, Карэйская, Іспанская, Кітайская (спрошчаная і традыцыйная)
Першы выпуск 1997
Апошняя версія 2010 (10.0.40219.1) (11 сакавіка 2011)
Бэта-версія 11 Beta (11.0.50214.1) (1 сакавіка 2012)
Ліцэнзія Microsoft EULA
Сайт microsoft.com/visualstud…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя праграмы, так і праграмы з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-праграмы, вэб-службы як у натыўным (машынным), так і ў кіруемых кодах для ўсіх платформ, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight.

Visual Studio складаецца з рэдактара зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык ўзроўня машыннага кода. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу праграм, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падключаць іншыя праграмы (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы дадаванне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), дадаванне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server).

Visual Studio уключае адзін ці некалькі кампанентаў з наступных:

Шматлікія варыянты пастаўкі таксама ўключаюць:

У мінулым, у склад Visual Studio таксама ўваходзілі прадукты:

Да выхаду Visual Studio Version 4.0 асяроддзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і Source Safe пастаўляліся ў якасці самастойных пакетаў.

Афіцыйная
назва
Кодавая
назва
Унутраная
версія
Версія
.NET Framework
Дата
выхаду
Visual Studio x 4.0 x Вясна 1995
Visual Studio 97 Boston 5.0 x 1997
Visual Studio 6.0 Aspen 6.0 x 1998-06
Visual Studio .NET (2002) Rainier 7.0 1.0 2002-02-13
Visual Studio .NET 2003 Everett 7.1 1.1 2003-04-24
Visual Studio 2005 Whidbey 8.0 2.0 2005-11-07
Visual Studio 2008 Orcas 9.0 3.5 2007-11-19
Visual Studio 2010 Dev10/Rosario 10.0 4.0 2010-04-12
Visual Studio 11 Beta 11.0 4.5 2012-03-01

Visual Studio пабудавана на архітэктуры, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання ўбудавальных дадаткаў (англ.: Add-Ins) — плагінаў ад іншых распрацоўшчыкаў, што дазваляе пашыраць магчымасці асяроддзя распрацоўкі.

Некаторыя з найбольш папулярных дадаткаў:

Зноскі

  1. The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.
  2. The Programming Languages Beacon — 2016. Праверана 12 снежня 2018.