«New Line Cinema» («Нью Лайн Сінема») | |
---|---|
![]() | |
Тып | Даччынае таварыства кампаніі Warner Bros. |
Заснаванне | 1967 |
Заснавальнікі | Robert Shaye[d][1][2][…] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | кінавытворчасць[d] |
Матчына кампанія | Warner Bros. Entertainment, Inc. |
Даччыныя кампаніі | Fine Line Features[d][5][6] |
Сайт | warnerbros.com/co… (англ.) |
«New Line Cinema» (англ.: «New line cinema» — «новая лінія кіно») — адна з найбуйнейшых амерыканскіх кінакампаній.
Утворана ў 1967 годзе, даччыная структура медыя-карпарацыі «Тайм Уорнэр». Уключае падраздзяленні па тэатральным пракаце, збыту, хатняму відэа і аддзяленне, якое спецыялізуецца на незалежным кіно і носіць назву «Picturehouse». Кампанія датычная да выпуску кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў», серыі фільмаў «Осцін Паўэрс», «Блэйд», «Пункт прызначэння», «Тупы і яшчэ тупей», «Кашмар на вуліцы Вязаў», «Круцельства», «Смяротная Бітва». Заснавальнікі — Роберт Шэй і Майкл Лін. Часам жартам «New Line Cinema» завуць «Домам, які пабудаваў Фрэдзі» з-за фільма, які зрабіў студыю знакамітай — «Кашмар на вуліцы Вязаў»[7].
У 2008 годзе кампанія была паглынута «Warner Brothers» з-за фінансавых праблем[8]. «New Line Cinema» спецыялізавалася на фантастычным кіно і стужках з шырокамаштабнымі візуальнымі эфектамі.