Nirvana

Nirvana
Выява лагатыпа
Крыст Наваселіч (злева) і Курт Кабейн (справа) на MTV Video Music Awards у 1992 годзе.
Крыст Наваселіч (злева) і Курт Кабейн (справа) на MTV Video Music Awards у 1992 годзе.
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок[1] і грандж[2]
Гады 1987–1994
Краіны
Горад Абердзін
Адкуль Абердзін[d]
Лэйблы Columbia Records, Warner Brothers, Sub Pop[d][3] і Warner Music Group
Склад
Іншыя
праекты
Foo Fighters
Sweet 75
nirvana.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nirvana (МФА: [nɪɹˈvɑnə]) — амерыканскі рок-гурт, створаны вакалістам і гітарыстам Куртам Кабейнам і басістам Крыстам Наваселічам у Абердзіне, штат Вашынгтон, у 1987 годзе. У складзе калектыву змянілася некалькі барабаншчыкаў; больш за ўсіх з гуртом граў ударнік Дэйв Гроўл, які далучыўся да Кабейна і Наваселіча ў 1990 годзе.

В 1989 годзе Nirvana стала часткай сіэтлаўскай музычнай сцэны, выпусціўшы на інды-лэйбле Sub Pop дэбютны альбом Bleach. Пасля падпісання кантракту з буйным лэйблам DGC Records Nirvana набыла нечаканы поспех з песняй «Smells Like Teen Spirit» з свайго другога альбому Nevermind, выпушчанага ў 1991 годзе. Пасля гэтага Nirvana увайшла ў музычны мэйнстрым, папулярызаваўшы паджанр альтэрнатыўнага рока, названы гранжам. Курт Кабейн зрабіўся ў вачах СМІ не проста музыкантам, а «голасам пакалення», а Nirvana зрабілася флагманам «пакалення Х». У 1993 годзе выйшаў трэці і апошні студыйны альбом гурта, In Utero, кампазіцыі з якога ў музычны плане моцна адрозніваліся ад папярэдніх работ калектыву.

Нядоўгая, але яркая гісторыя групы перапынілася ў сувязі са смерцю Курта Кабейна 5 красавіка 1994 г, але ў наступныя гады вядомасць каманды толькі расла. У 2002 годзе незавершаны дэмазапіс песні «You Know You’re Right», над якой гурт працаваў незадоўга да смерці Кабейна, заняў першыя радкі сусветных хіт-парадаў. З часу выхаду дэбютнага альбому запісы Nirvana былі прададзеныя ў колькасці больш за 25 мільёнаў асобнікаў у ЗША і больш за 50 мільёнаў па ўсім свеце.

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі