Panzerkampfwagen IV

Panzerkampfwagen IV
Pz.Kpfw. IV Ausf. J (Музей бронетэхнікі — Латрун, Ізраіль)
Pz.Kpfw. IV Ausf. J (Музей бронетэхнікі — Латрун, Ізраіль)
Panzerkampfwagen IV Ausf. H
Класіфікацыя сярэдні танк
Баявая маса, т 23,5
Экіпаж, чал. 5
Гісторыя
Распрацоўнік Круп[d]
Вытворца Friedrich Krupp AG[d]
Гады распрацоўкі 1936
Гады вытворчасці 19361945
Гады эксплуатацыі 19391970
Колькасць выпушчаных, шт. 8 553
Асноўныя аператары  Германія
 Румынія
 Венгрыя
 Балгарыя
 Фінляндыя
 Харватыя
 Іспанія
 Сірыя
 Ізраіль
Габарыты
Даўжыня, мм 5890
Шырыня, мм 2880
Вышыня, мм 2680
Браніраванне
Тып брані стальная катаная, паверхнева загартаваная
Лоб корпуса, мм/град. 80
Борт корпуса, мм/град. 30
Кармы корпуса, мм/град. 20
Лоб вежы, мм/град. 50
Борт вежы, мм/град. 30
Дах вежы, мм 18
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 75-мм KwK 37,
KwK 40 L/43,
KwK 40 L/48
Даўжыня ствала, калібраў 24 / 43 / 48
Боекамплект гарматы 87
Рухомасць
Магутнасць рухавіка, к. с. 300
Хуткасць па шашы, км/г 40
Запас ходу па шашы, км 300
Удзельная магутнасць, к. с./т 13
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Panzerkampfwagen IV»PzKpfw IV», таксама «Pz. IV»; у СССР быў вядомы таксама як «T‑IV») — сярэдні танк бранятанкавых войскаў вермахта перыяду Другой сусветнай вайны. Існуе версія, што Pz IV першапачаткова класіфікаваўся нямецкім бокам, як цяжкі танк, аднак яна  дакументальна не пацверджана.

Самы масавы танк Вермахта: выпушчана 8 686 машын; серыйна выпускаўся з 1937 па 1945 год у некалькіх мадыфікацыях.

Эксплуатацыя і баявое прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя тры Pz.Kpfw.IV Ausf.A паступілі ў войскі да студзеня 1938 года, а да красавіка колькасць танкаў гэтага тыпу ў арміі ўзрасла да 30. Ужо ў красавіку таго ж года Pz.Kpfw.IV выкарыстоўваліся падчас аншлюсу Аўстрыі, а ў кастрычніку — пры акупацыі Судзецкой вобласці Чэхаславакіі[1]. Але хоць іх колькасць у дзеючых частках, як і тэмпы вытворчасці, якія пастаянна ўзрасталі, да пачатку Другой сусветнай вайны Pz.Kpfw.IV складалі менш за 10 % ад танкавага парку вермахта. Колькасць танкаў Pz.Kpfw.IV (75-мм короткоствольная гармата Kwk 37, два кулямёта 7,92 мм) на 1 чэрвеня 1941 года ў войсках — 439[2].

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]
Трафей Чырвонай Арміі, сакавік 1945

Танк Pz.Kpfw. IV экспартаваўся ў розныя краіны. У 1942—1944 гадах Германія экспартавала 490 машын.

Пасляваеннае прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Таксама танк ужываўся ў многіх бітвах пасля Другой сусветнай вайны: ён актыўна выкарыстоўваўся Арміяй абароны Ізраіля, Узброенымі Сіламі Сірыі і войскамі іншых блізкаўсходніх краін у час войнаў 1950—1970 гадоў, а менавіта: Вайны за незалежнасць Ізраіля 1948—1949 гадоў, Суэцкага канфлікту 1956 года, Шасцідзённай Вайны 1967 года і іншых канфліктаў. Таксама выкарыстоўваўся войскамі Ірака і Ірана ў Ірана-Іракскай вайны 1980—1988 гадоў.

Доўгі час стаяў на ўзбраенні армій Еўропы — Венгрыі, Балгарыі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі і Іспаніі і інш.

Ацэнка машыны

[правіць | правіць зыходнік]

Pz.IV задумваўся і ствараўся, як дадатак да Pz.III — штурмавы танк (танк артылерыйскай падтрымкі)[3], прызначаны для барацьбы з агнявымі кропкамі суперніка, але не з яго танкамі. Pz.III разглядаўся як асноўны і найбольш эфектыўны процітанкавы сродак. Рэзка ўзраслі баявыя характарыстыкі Pz.IV пасля ўстаноўкі даўгаствольнай гарматы, ён стаў універсальным танкам, здольным выконваць шырокі спектр задач. Pz.IV апынуўся надзейнай і лёгкакіруемай машынай. Аднак праходнасць апошніх пераўцяжараных мадыфікацый, была нездавальняючай[4].

Захаваўшыяся асобнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы масаваму выпуску PzKpfw IV позніх мадыфікацый шырока прадстаўлены ў экспазіцыях розных музеяў свету.

  • М. Барятинский. Средний танк Panzer IV. — М.: Моделист-конструктор, 1999. — 36 с. — (Бронеколлекция № 6 (27) / 1999). — 3500 экз.
  • И. П. Шмелев. Бронетанковая техника третьего рейха. — М.: Арсенал-пресс, 1996. — 192 с. — ISBN 5-85139-018-2.
  • B. Perrett. Panzerkampfwagen IV Medium Tank 1936—1945. — Oxford: Osprey Publishing, 1999. — 48 p. — (New Vanguard № 28). — ISBN 1-85532-962-X.
  • H. L. Doyle, T. Jentz. Panzerkampfwagen IV Ausf.G, H and J 1942—45. — Oxford: Osprey Publishing, 2001. — 48 p. — (New Vanguard № 39). — ISBN 1-84176-183-4.
  • B. Culver. PzKpfw IV in Action. — Carrollton, TX: Squadron / Signal Publications, 1975. — 50 p. — (Armor in Action № 12 (2012)). — ISBN 0-89747-045-1.
  • W. Spielberger. Panzerkampfwagen IV (F2). — Great Bookham: Profile Publications, 1967. — 11 p. — (Armour in Profile № 8).
  • P. Chamberlain, H. L. Doyle. Encyclopedia of German Tanks of World War Two. A complete illustrated history of German battle tanks, armoured cars, self-propelled guns and semi-tracked vehicles, 1933—1945 / T. L. Jentz. — London: Arms and Armour Press, 1978. — 272 p. — ISBN 0-85368-202-X.
  • Thomas L. Jentz, Hilary Louis Doyle. Panzer Tracts No.4 – Panzerkampfwagen IV: Grosstraktor to Panzerbefehlswagen IV / T. L. Jentz. — Darlington: Darlington Productions, inc., 1997. — 60 p. — ISBN 0-9648793-4-4.