PlayStation Store | |
---|---|
Тып | платформа цыфравай дыстрыбуцыі |
Распрацоўшчык | Sony Interactive Entertainment |
Аперацыйная сістэма |
PlayStation 3 |
Першы выпуск | |
Стан | Актыўна |
Ліцэнзія | Патэнтаваная |
Сайт | store.playstation.com |
PlayStation Store (таксама скарочаны як PS Store) — лічбавы медыя-магазін, даступны для карыстальнікаў гульнявых кансоляў PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation Vita і PlayStation Portable праз PlayStation Network. Магазін прапануе шырокі выбар кантэнту для сампоўкі, які даступны як для пакупкі, так і бясплатна. Даступны кантэнт уключае: поўныя гульні, дадатковы кантэнт, дэма з магчымасцю пагуляць у іх, тэмы і трэйлеры гульняў / фільмаў.
PlayStation Store абнаўляецца новым кантэнтам кожны аўторак у Паўночнай Амерыцы і Паўднёвай Амерыцы, а па серадах — у рэгіёнах PAL[1]
Магазін даступны праз значок на XrossMediaBar на PlayStation 3 і PlayStation Portable цераз Дынамічнае меню PlayStation 4 і піктаграму LiveArea на PlayStation Vita. Паслуга таксама даступная ў Інтэрнэце на вэб-сайце Sony Entertainment Network.
Для доступу да PlayStation Store патрэбен «майстар» уліковы запіс PlayStation Network. Журнал усіх раней набытых элементаў, вядомы як «Спіс спамповак», рэгіструе поўны спіс спамповак уліковага запісу PlayStation Store. Гасцявы карыстальнік можа выкарыстоўваць спіс спамповак свайго галоўнага ўліковага запісу для спампоўвання бясплатнага кантэнту або куплі аб’ектаў на іншай кансолі, аднак адзін уліковы запіс можа выкарыстоўвацца толькі на двух кансолях. Раней было пяць, але па стане на лістапад 2011 года кампанія Sony скараціла гэта абмежаванне да двух[2]. Самая апошняя прашыўка павінна быць усталявана на кансолі для доступу да PlayStation Store.
Кожны галоўны ўліковы запіс звязаны з анлайн-віртуальным «кашальком», у які можна дадаць грошы. Гэты кашалёк потым дэбетуецца, калі купля ажыццяўляецца з магазіна. Грошы можна дадаць у кашалёк праз розныя сістэмы аплаты, але некаторыя з іх недаступныя ва ўсіх краінах.