Spilosoma lubricipeda

Spilosoma lubricipeda
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spilosoma lubricipeda


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  875880

Spilosoma lubricipeda — від матылькоў з падсямейства мядзведзіцы (Arctiinae).

Памер матылька — 15-23 мм. Размах крылаў 34 — 48 мм. Фон крылаў белы, можа быць светла-жоўтым, асабліва ў паўночных абласцях. Чорныя плямкі на крылах моцна вар’іруюць па колькасці і гушчыні, часам наогул адсутнічаюць, аднак у цэнтры задняга крыла заўсёды размяшчаецца адна пляма. Для гэтага віду характэрна жоўтае брушка з белым канцом. Хабаток развіты слаба. Від падобны на Spilosoma urticae, але адрозніваецца вялікай колькасцю плям на пярэдніх крылах, якія размешчаны менш упарадкавана. На задніх крылах плям таксама больш.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджана па ўсёй Еўропе (акрамя поўначы), на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібір, на Далёкім Усходзе.

Жыве амаль усюды, у прыватнасці ў гарадах і садах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Лёт імага ў маі-чэрвені, у вялікай колькасці ляціць на святло. Пры небяспецы прыкідваецца мёртвым, у працэсе прытворства цела матыля выгінаецца і ворагу дэманструецца жоўта-чорны малюнак на брушку, які павінен вырабіць страшны эфект.

Вусень цёмна-буры, з пучкамі доўгіх чорных валасінак, белымі дыхальцамі жаўтлявай спінной лініяй. Корміцца на відах родаў мята (Mentha), вярба (Salix), крапіва (Urtica), люцэрна (Medicago), гарчак (Polygonum), шчаўе (Rumex), маліна (Rubus), гарох (Pisum), канюшына (Trifolium), герань (Geranium), ягаднік (Vaccinium), трыпутнік (Plantago), дзьмухавец (Taraxacum), салата (Lactuca) і іншых травах. Вусені неядомыя, што, зрэшты, характэрна і для лічынак многіх іншых мядзведзіц[1].

Зноскі

  1. Spilosoma lubricipeda - Медведица крапчатая или мятная. lepidopterolog.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 березня 2022. Праверана 4 сакавіка 2022.