Spilosoma urticae — від матылькоў з падсямейства мядзведзіцы (Arctiinae).
Памер складае 16-21 мм. Размах крыла — 38-46 мм. Крылы белыя ў абодвух палоў, з рэдкімі цёмнымі кропкамі, у самак звычайна больш шматлікімі і выбудаванымі ў шэраг ля вяршыні пярэдніх крылаў. Вельмі падобная на Spilosoma lubricipeda, адрозненні заключаюцца ў наступным: па-першае, звычайна ў Spilosoma lubricipeda чорныя кропкі на пярэдніх крылах больш шматлікія, чым у Spilosoma urticae, па-другое, у Spilosoma lubricipeda стрыжань вусіка чорнага колеру, тады як у Spilosoma urticae — белы. Хабаток рэдукаваны.
Распаўсюджаная ў Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Сібіры, на Далёкім Усходзе.
Аддае перавагу лугам і балоцістай мясцовасці.
Лёт імага з другой паловы чэрвеня да ліпеня[1].
Вусені цёмна-карычневыя, са светлай лініяй уздоўж спіны; жывуць на крапіве (Urtica), шчаўі (Rumex) і іншых травах[2].
Зноскі