У 2001 Брэндан Флаўэрз растаўся са сваім сінтыпоп калектывам Блаш Рыспонс (англ.: Blush Response), пасля таго, як адмовіўся пераехаць у Лос Анджэлес. Праз некаторы час, пасля наведвання канцэрта Oasis, ён разумее, што патрэбна зрабіць пераход ад сінтыпоп гурта да сапраўднага рок-бэнда, і пачынае шукаць гітарыста. Ён адказаў на аб’яву Дэйва Кенінга ў газеце, які пазначыў, акрамя іншых, The Cure, Oasis, Queen, як адных з любімых гуртоў. Пасля некаторых кароткачасовых бэйсістаў і ўдарнікаў да групы далучыліся Марк Стормэр (бэйс-гітарыст) і Роні Вэнаксі (Ванучы) (ударнік).
Назва калектыву паходзіць з відэакліпа гурта «New Order». Тыя гралі ў ім пад выдуманай назвай, то бок The Killers.[1]
Спачатку The Killers гралі ў невялікіх клубах Лас Вегаса. Затым аднойчы Алекс Гілберт, брытанскі прадстаўнік Warner Bros., зацікавіўся імі і прывёз іх дэма да свайго сябры Бэна Дурлінга, працаўніка на рэкард-лэйбле «Lizard King». У ліпені 2003 яны падпісалі кантракт па распаўсюджванню музыкі ў Брытаніі. Яны гастралявалі па Англіі і гралі ў клубах; колькасць гледачоў нястрымна павялічвалася.
Прыехаўшы дадому, яны падпісалі кантракт з «Island Def Jam» па распаўсюджванню музыкі ў ЗША.
Першы альбом, «Hot Fuss», выйшаў у чэрвені 2004 года. У Брытаніі было прададзена больш за 1,800,000 экз.[2], у ЗША каля 3,000,000.[3]Сінгламі з альбома былі:
Другі альбом The Killers, Sam’s Town, выйшаў у кастрычніку 2006 года. Альбом быў прададзены тыражом больш за 706,000 копій у першы тыдзень.[4] У Брытаніі было прададзена 1,234,800 экз.[5], у ЗША больш за 1,200,000.[6] Сінгламі з альбома былі:
«When You Were Young» (бел.: Калі ты была дзяўчынкай),
У лістападзе 2007 The Killers выпусціла кампіляцыю Sawdust, якая змяшчала бі-сайды, каверы, рарытэтныя запісы і трохі новага матэрыяла. У Брытаніі было прададзена больш за 300,000 экз.[8], у ЗША больш за 280,000 копій дыска. Сінгламі з альбома былі:
Трэці альбом The Killers «Day & Age» паступіў упершыню ў продаж 24 лістапада 2008 года ў Вялікабрытаніі. Над альбомам працаваў у якасці гука-прадуцэнта ў гэты раз Сцюарт Прайс. У Брытаніі было прададзена 1,200,000 экз[9], у ЗША больш за 720,000. Сінгламі з альбома былі:
The Killers 4 разы прызнаваліся найлепшымі пры «NME Awards»: «Найлепшы міжнародны гурт» у 2005, 2008 і 2009 гадах і «Найлепшае відэа» за «Bones» у 2006. Пры першай цырымоніі «NME Awards USA» яны ўзялі 2 ўзнагароды: «Найлепшы гурт» і «Найлепшая песня» за «Tranquilize». The Killers 7 разоў былі намінаваны на «Grammy Awards», але ніводнага разу не атрымалі ўзнагароды. У 2006 The Killers прызналіся найлепшымі пры «BRIT Award» як «Найлепшы міжнародны гурт», а альбом «Sam’s Town» як «Найлепшы міжнародны альбом».
↑Binelli, Mark. Hit Men(нявызн.)(недаступная спасылка). Rolling Stone (16 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2009. Праверана 26 красавіка 2008.(англ.)