We Are Never Ever Getting Back Together | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Red |
||||
Выпушчаны | 13 жніўня 2012 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | баблгам-поп, дэнс-поп, электра-поп, поп-рок | |||
Працягласць | 3:11 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Макс Марцін, Шалбэк | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«We Are Never Ever Getting Back Together» (бел. «Мы ніколі больш зноў не будзем разам») — першы сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Афіцыйны рэліз адбыўся 13 жніўня 2012 года пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максам Марціным і Шалбэкам. На цяперашні час сінгл мае шэсць плацінавых сертыфікацый ў ЗША[1].
Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і займела вялікую папулярнасць ва ўсім свеце. Менавіта з гэтым сінглам Свіфт упершыню ўзначаліла галоўны амерыканскі чарт Billboard Hot 100. Акрамя таго, «We Are Never Ever Getting Back Together» атрымала намінцыю на Грэмі і ўзнагароду Billboard Music Awards. Часопіс Rolling Stone назваў песню адной з лепшых сінглаў 2012 года, паставіўшы яе на другое месца ў адпаведным рэйтынге[2].
«We Are Never Ever Getting Back Together» стала лід-сінглам да чацвёртага студыйнага альбома Тэйлар «Red». У яе напісанні ўдзельнічалі сама спявачка, а таксама Макс Марцін і Шалбэк. Паводле адной з найбольш папулярных тэорый, песня прысвечана Джэйку Джыленхалу. На напісанне песні спатрэбілася каля 25 хвілін. Як распавяла Тэйлар, яна была ў студыі з Максам Марціным ды Шалбэкам і яны працавалі над іншым трэкам (які так і не трапіў ў альбом), калі адзін са знаёмых Свіфт сказаў: «Я чуў, што вы вырашылі сысціся», — на што яна адказала: «Я да яго больш ніколі не вярнуся». Гэтыя эмоцы і словы натхнілі яе на стварэнне кампазіцыі.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
![]() |
У гэтай песні дэталёва намалявана, як я сябе адчувала, калі мяне нарэшце перастала турбаваць, што пра мяне думаў мой былы. Праз яго мне здавалася, што я менш добрая ці важная, чым усе хіпстарскія групы, якія ён слухаў. Таму я напісала песню, якая б зводзіла яго з розуму, з'яўляючыся на радыё. Я спадзявалася, што яна будзе гучаць адусюль, каб у яго не засталося выбару. Акрамя таго, гэтая песня зусім не такая, як тая музыка, на фоне якой ён спрабаваў прымусіць мяне адчуваць сябе менш годнай. | ![]() |
Прэм'ера сінгла адбылася падчас онлайн-чата. Пазней ён стаў даступны ў Google Play разам з лірык-відэа[3]. На наступны дзень трэк можна было набыць у iTunes, а 21 жніўня яго адправілі на кантры-радыё. Свіфт абрала ў якасці лід-сінгла менавіта «We Are Never Ever Getting Back Together» таму, што нават праз некалькі дзён пасля праслухоўвання яе блізкія не пераставалі напяваць гэтую песню. Спачатку артыстка нават не планавала ўключаць трэк у альбом. Афіцыйны кліп на песню выйшаў у 30 жніўня 2012 года. Рэжысёрам выступіў Дэклан Уайтблум. Відэа было знята адным дублем з 18-й спробы.
Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 623,000 асобнікаў, што стала рэкордам для жанчыны і другім паказчыкам сярод усіх песень у гісторыі. У выніку песня дасягнула першага радка ў чарце Billboard Hot 100, што ў кар'еры Свіфт адбылося ўпершыню[4]. Таксама кампазіцыя трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса 2014 года, дабраўшыся да першага месца ў iTunes за рэкордныя 50 хвілін пасля рэлізу[5].
Патаемнае пасланне — «Калі мяне перастала турбаваць, што ты думаеш».
Яшчэ да афіцыйнага рэлізу песні, многія крытыкі далі ёй станоўчую ацэнку: The Village Voice[6], Entertainment Weekly[7], Rolling Stone[8]. Іншы погляд выказалі ў The A. V. Club[9], Country Universe[10], MTV[11], Slant Magazine[12], The Washington Post[13], Newsday[14], Taste of Country[15], CBS News[16].
Часопіс Rolling Stone назваў песню адной з лепшых сінглаў 2012 года, паставіўшы яе на другое месца ў адпаведным рэйтынге. Часопіс Time уключыў песню ў свой спіс лепшых 10 трэкаў за год, размясціўшы яе на 4 месцы[17]. Песня была абраная ў якасці шостага лепшага сінгла 2012 года выданнем The Village Voice[18]. «We Are Never Ever Getting Back Together» таксама з'явілася на 169 пазіцыі ў спісе лепшых песень 2010-2014 гадоў, які склала выданне Pitchfork[19].
«We Are Never Ever Getting Back Together» атрымала намінцыю на Грэмі[20] і ўзнагароду Billboard Music Awards.