Ёган Кругер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1598[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 лютага 1662[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музыказнавец, тэарэтык музыкі, настаўнік, music publisher |
Інструменты | арган[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёган Кругер, сербалужыцкі варыянт — Ян Крыгар (ням.: Johann Crüger, н.-луж.: Jan Krygaŕ; 9 мая 1598, Грос Брэзен — 23 лютага 1662, Берлін) — буйны нямецкі кампазітар і музыказнавец, аўтар мноства мелодый, якія выкарыстоўваюцца ў лютэранскім ужытку. Аўтар хораў, псалмоў, аранжыровак харалаў Лютэра.
У 1622 стаў кантарам царквы Святога Мікалая ў Берліне. Выпусціў тры зборніка гімнаў, у кожным з якіх змяшчаецца мелодыя «Herzliebster Jesu, was du hast verbrochen?» выкарыстаная І. С. Бахам у «Жарсцях па Матфею» і «Жарсцях па Іаану». Зборнік «Berliner Gesangbuch» выйшаў у 1640 годзе, «Kirchenmelodien» у 1649 годзе («Herzliebster Jesu» прадстаўлена для 4 галасоў і інструментальнага суправаджэння). Трэці, самы папулярны зборнік «Praxis pietatis melica» верагодна выйшаў у 1635 годзе. Да 1733 года выйшла 43 выданне гэтага зборніка. У пачатку XX стагоддзя каля 20 мелодый Кругера ўсё яшчэ карысталіся папулярнасцю, асабліва «Nun danket alle Gott».