Ёзеф Габчык | |
---|---|
славацк.: Jozef Gabčík | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1912[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 чэрвеня 1942[3][4][…] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Чэхаславакія (Чэхаславацкая армія і Чэхаславацкая армія ў выгнанні) Францыя (Французскі замежны легіён) |
Род войскаў | пяхота, парашутыст, агент спецпрызначэння |
Гады службы | 1932-1937, 1939-1942 |
Званне | капітан пяхоты (пасмяротна) |
Часць |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ё́зеф Га́бчык (славацк.: Jozef Gabčík, 8 красавіка 1912, Полуўссе, Славакія — 18 чэрвеня 1942, Прага, Чэхія) — ротмістр чэхаславацкай арміі, удзельнік аперацыі «Антрапоід», накіраванай на ліквідацыю пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха, нацыянальны герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Нарадзіўся ў славацкай частцы Аўстра-Венгерскай імперыі, якая ўвайшла ва ўтвораную ў 1918 годзе Чэхаславакію. У 1920-х гадах спачатку ў Косцельцах-над-Влтавай навучаўся на каваля, потым вучыўся на гадзіншчыка. У 1927 наведваў гандлёвае вучылішча ў найбліжэйшым горадзе Ковараў.
Да 1939 года працаваў рабочым на хімічным заводзе ў Жыліне. 4 чэрвеня 1939 нелегальна перайшоў мяжу з Польшчай, а затым пераехаў у Францыю, дзе ўступіў у Замежны легіён. У ліпені быў пасланы ваяваць у Францыю, пасля паражэння эвакуіраваўся ў Вялікабрытанію, дзе ўступіў у Чэхаславацкія ваенныя сілы за мяжой, арганізаваныя прэзідэнтам у выгнанні Эдвардам Бенешам. У замку Колмандэлей у графстве Чэшыр прайшоў дэсантную падрыхтоўку.
Разам з Янам Кубішам, з якім ён пазнаёміўся яшчэ ў Польшчы, падаў заяўку ў брытанскае Упраўленне спецыяльных аперацый. Абодвух адабралі для правядзення аперацыі «Антрапоід», падрыхтаванай 2-м аддзелам чэхаславацкай разведкі пад агульным кіраваннем Францішка Моравіца. Тым самым яны павінны былі заклікаць чэхаў да непадпарадкавання нацыстам. У ноч з 28 на 29 снежня 1941 абодва яны былі дэсантаваны над Чэхіяй. Спачатку яны правялі акцыю сабатажу ў Пльзені, а затым у 27 мая 1942 здзейснілі замах на Райнгарда Гайдрыха, які памёр ад ран 4 чэрвеня.
Пасля замаху разам з іншымі ўдзельнікамі Супраціўлення Габчык схаваўся ў крыпце праваслаўнай царквы Св. Кірыла і Мяфодзія ў Празе, пакуль яны не былі выдадзены здраднікам Каралам Чурдам. 18 чэрвеня немцы акружылі царкву і пачалі штурм, абаронцы мужна і адчайна абараняліся на працягу некалькіх гадзін. 7 патрыётаў-чэхаславакаў — Ёзеф Габчык, Яраслаў Шварц, Ян Грубы, Ёзеф Валчык, Адальф Опалка, Ёзеф Бублік, Ян Кубіш — трымаліся супраць некалькіх сотняў эсэсаўцаў, гестапа і паліцыі. Калі становішча стала безнадзейным (немцы сталі затапляць склеп царквы, а боепрыпасы сканчаліся), усе абаронцы царквы, акрамя цяжкапараненага Кубіша, скончылі жыццё самагубствам. Кубіш памёр пазней ад ран.
Пасля вайны яны сталі нацыянальнымі героямі Чэхаславакіі. Імем Габчыка названы адзін з раёнаў у паўднёвай Славакіі, яго імя носіць вуліца ў Браціславе і вуліца недалёка ад месца замаху.