Ёнас Смільгявічус | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 верасня 1942 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, палітык, банкір |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёнас Смільгявічус (нар. 12 лютага 1870 г., пам. 27 верасня 1942 г. у Коўне) — літоўскі палітык і эканаміст, падпісант Акту незалежнасці Літвы 16 лютага 1918 г..
У маладосці вучыўся ў гімназіі ў Мітаве i Ліпаве, пазней вывучаў эканоміку ва ўніверсітэтах Каралеўца i Берліна. Атрымаў тытул магістра ў Берліне ў 1899 г. Пасля вяртання ў Расію на працягу трох гадоў працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі гэтай краіны ў Пецярбургу, пазней жыў у Варшаве i Вільні, дзе заснаваў фірму «Vilija», якая вырабляла сельскагаспадарчыя прылады.
У 1917 годзе арганізаваў віленскую канферэнцыю, пасля чаго быў абраны ў склад Тарыбы. 16 лютага 1918 г. падпісаў Акт незалежнасці Літвы.