Ёсеф Чапек | |
---|---|
чэшск.: Josef Čapek | |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 4 красавіка 1945 |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Антанін Чапек[d] |
Жонка | Jarmila Čapková[d] |
Дзеці | Alena Dostálová[d] |
Род дзейнасці | перакладчык, мастак, фатограф, драматург, журналіст, пісьменнік, ілюстратар, мастацкі крытык, тэарэтык мастацтва, сцэнограф, графік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і кубізм |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсеф Ча́пек (чэшск.: Josef Čapek, 23 сакавіка 1887, Гронаў, Кралавеградзецкі край, — паміж 13 і 15 красавіка 1945 года, канцлагер Берген-Бельзен) — чэшскі мастак, графік, фатограф, кніжны ілюстратар, эсэіст.
Нарадзіўся 23 сакавіка 1887 года ў горным чэшскім горадзе Гронаве. Старэйшы брат пісьменніка Карала Чапека. Вучыўся пачатковай і сярэдняй школе, затым два гады вучыўся ў Германіі ў школе ткачоў. Пасля яе заканчэння ў 1903 на працягу года ён працаваў на заводзе Úpická FM Оберлендэр.
Увосень 1904 года Ёсеф пераехаў у Прагу, дзе вучыўся ў Мастацка-прамысловай школе. Друкаваўся з 1907 разам з братам К. Чапекам. У 1910—1920-я гг. супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі. У 1912 годзе ў Празе адбылася яго першая выстаўка. Разам з братам Каралам правёў некалькі гадоў у Парыжы.
У 1930-я гг. Чапек стварыў шэраг твораў сацыяльна-палітычнай скіраванасці, пратэстуючы супраць вайны і фашызму. Адразу пасля пачатку Другой сусветнай вайны Ёсефа арыштавалі нацысты. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у розных канцлагерах, мастак памёр ад тыфу паміж 13 і 15 красавіка 1945 года ў канцлагеры Берген-Бельзен.
Імёны братоў Чапекаў цяпер носяць вуліцы ў Празе і многіх іншых гарадах.
У выяўленчым мастацтве звяртаўся да прыёмаў кубізму, фавізму і прымітывізму. Аўтар жывапісных работ («Чалавек з мяшком», 1926; цыклы «Агонь», «Мара», абодва 1938—1939), ілюстрацый да твораў чэшскіх пісьменнікаў, у т.л. да раманаў К. Чапека «Фабрыка Абсалюту» (1922), «Кракаціт» (1924) і уласных твораў («Аповесць пра сабачку і кошачку», 1929), антыфашысцкіх карыкатур і інш.