Ігар Сергеенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Наталля Іванаўна Качанава | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Мікалаевіч Крутой | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 студзеня 1963 (61 год) |
||||||
Дзеці | двое | ||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | рэжым Лукашэнкі | ||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Ігар Пятровіч Сергее́нка[A] (14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2019—2024). Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Канады, шэрагу іншых краін.
Нарадзіўся 14 студзеня 1963 года ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці[2].
У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1984—1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1986 па 1988 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.
У 1989—2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У 2006 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 23 лютага 2007 года ўказам Прэзідэнта Беларусі яму было прысвоена званне генерал-маёра.
Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад яго кантролем», праходзіў працэс прызнання экстрэмісцкімі кніг «Лісты з лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзідэнт» Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газеты польскай меншасці «Głos znad Niemna»[3].
Ад студзеня 2010 года ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці , ад красавіка 2013 года — першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пазней працаваў у Гродне, адкуль пайшоў на павышэнне.
З 12 красавіка 2013 года па 16 снежня 2013 года — першы намеснік Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь па контрвыведніцкай дзейнасці. З 16 снежня 2013 года па 6 снежня 2019 года першы намеснік Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь.
У канцы жніўня 2013 года менавіта Сергеенка расказаў журналістам пра завяршэнне расследавання справы аб так званым «плюшавым дэсанце», аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасці. Пазней стала вядома, што з фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава знятыя абмежаванні волі.
У лютым 2017 года, як намеснік кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мемарыял памяці і смутку», які праводзіла газета «Беларусь сегодня»[4]. Там ён выказваўся наконт «адкрытасці» архіваў КДБ.
6 снежня 2019 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пастаўскай акругі № 29[2]. 22 сакавіка 2024 года выбраны Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Жанаты, мае дзвюх дачок[2].
Узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені[2].
2 лютага 2011 года начальнік упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці Сергеенка быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі на Магілёўшчыне[6][7].
31 жніўня 2020 года Сергеенка быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[8]. 29 верасня Сергеенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[9][10].
6 лістапада 2020 года Сергеенку зноўку дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[11]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць дзяржапарат пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[12].
24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13], а 11 снежня — і Швейцарыя[14]. Акрамя таго, 6 лістапада Сергеенка трапіў пад санкцыі Канады[15].