Іенг Сары | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
អៀង សារី | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сарын Чак | ||||||
Пераемнік | Хун Сен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 кастрычніка 1925[1] |
||||||
Смерць |
14 сакавіка 2013[2][1] (87 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні |
в’етн.: Kim Trang руск.: Ким Чанг |
||||||
Жонка | Іенг Цірыт[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іенг Сары (кхмер.: អៀង សារី [ʔiǝŋ saːriː]), пры нараджэнні Кім Чанг (24 кастрычніка 1925, Лёнг Ва, акруга Ча Вінь, В’етнам — 14 сакавіка 2013, Пнампень) — адзін з найбольш уплывовых дзеячаў рэжыму «чырвоных кхмераў» у Камбоджы.
У гады дыктатуры Пол Пота (1975-79) займаў пасады намесніка прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў «Дэмакратычнай Кампучыі». У друку называўся «другім чалавекам» кампучыйскага рэжыму (у савецкім друку нават выкарыстоўваўся тэрмін «рэжым Пол Пота - Іенг Сары»). На справе ж Іенг Сары быў «нумарам трэцім», бо імя «нумар два», Нуон Чэа, было практычна невядомае за мяжой і мала вядомае ў самой Камбоджы.
Кхмер па бацьку, кітаец па маці. Нарадзіўся на паўднёвым-захадзе В’етнама. Уступіўшы ў шэрагі «чырвоных кхмераў», змяніў сваё в'етнамскае імя Кім Чанг на кхмерскія Іенг Сары. Быў шваграм Пол Пота, разам з ім вучыўся ў Парыжы, сустракаўся з дзеячамі французскага левага руху (уключаючы Ж.-П. Сартра).
Вярнуўшыся ў Камбоджу, быў абраны ў ЦК Працоўнай партыі Кампучыі ў верасні 1960 г. Міністр замежных спраў ва ўрадзе «чырвоных кхмераў».
Пасля паразы чырвоных кхмераў і іх пераходу да тактыкі партызанскай вайны працягваў захоўваць кіруючыя пазіцыі ў іх руху да 1996 г., калі здаўся ўладам Камбоджы. Іенг Сары быў памілаваны каралём Камбоджы ў 1996 годзе ў рамках дамоўленасцяў аб канчатковай капітуляцыі «чырвоных кхмераў».
У 1996-2007 г. пражываў пад аховай на віле ў Пнампені, кантраляваў здабычу каштоўных камянёў на мяжы з Тайландам. 12 лістапада 2007 арыштаваны разам з жонкай Іенг Тырыт для прыцягнення да адказнасці перад трыбуналам па злачынствах супраць чалавецтва ў Камбоджы.
16 снежня 2009 трыбунал прад'явіў яму афіцыйнае абвінавачванне ў генацыдзе, за яго ўдзел у забойствах в'етнамскай і мусульманскай меншасцяў у Камбоджы.
Іенг Сары на Вікісховішчы |