Іньяцыа Абатэ

Футбол
Іньяцыа Абатэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лістапада 1986(1986-11-12)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Італія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя правы абаронцапаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Італія Рэскальдзіна
1999—2004 Італія Мілан
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007 Італія Мілан 0 (0)
2004—2005   Італія Напалі 32 (2)
2005   Італія Сампдорыя 0 (0)
2005—2006   Італія П’ячэнца 13 (0)
2006—2007   Італія Модэна 38 (1)
2007—2008 Італія Эмпалі 24 (1)
2008—2009 Італія Тарына 25 (1)
2009—2019 Італія Мілан 243 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2004 Італія Італія (да 18) 3 (0)
2004—2005 Італія Італія (да 19) 2 (1)
2005—2006 Італія Італія (да 20) 6 (0)
2006—2008 Італія Італія (да 21) 10 (1)
2008 Італія Італія (алімп.) 8 (1)
2011—2015 Італія Італія 22 (1)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іньяцыа Абатэ (італ.: Ignazio Abate; нар. 12 лістапада 1986, Сант’Агата-дэ’-Гоці, Італія) — італьянскі футбаліст, правы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2015). Сын футбаліста, брамніка, Беньяміна Абатэ.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Абатэ з’яўляецца выхаванцам «Мілана», але пачаў сваю кар’еру ў клубе Серыі C1 «Напалі», у які быў аддадзены ў арэнду. Затым Абатэ змяніў некалькі каманд, як «Сампдорыя», у якой не правёў ні адной гульні, «П’ячэнца» і «Модэна». У 2007 годзе частку правоў на футбаліста выкупіў «Эмпалі», у якім, па ўмовах дагавору, Абатэ правёў сезон.

23 ліпеня 2008 года Абатэ быў прададзены ў клуб «Тарына», за частку правоў на футбаліста (іншая частка засталася ў «Эмпалі») турынскі клуб заплаціў 2 млн еўра. 15 кастрычніка 2008 года Абатэ ў матчы супраць «Аталанты» атрымаў траўму шчыкалаткі, якая вывела яго з гульні на 2 месяцы. 7 снежня ігрок вярнуўся на поле. У 2009 годзе вярнуўся ў «Мілан». У сезоне 2009/10 пад кіраўніцтвам Леанарду Абатэ першапачаткова выходзіў на замену на месца правага паўабаронцы, аднак з цягам часу зрушыўся ў абарону. У наступным сезоне, з прыходам Масіміліяна Алегры, Абатэ замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы «Мілана», згуляўшы ў 37 матчах[3][4].

Пакінуў «Мілан» па заканчэнні сезона 2018/19, пасля чаго заставаўся без каманды, а ў лістападзе 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Абатэ выступаў за моладзевыя зборныя Італіі зборныя ўсіх узростаў, удзельнічаў у Алімпіядзе ў Пекіне. 11 лістапада 2011 года дэбютаваў за зборную Італіі ў гасцявым таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. Гульня скончылася з лікам 2:0 на карысць італьянцаў.

Мілан

Зноскі