Горад
Ісабэла
Isabela
| ||||||||||||||||||||||||||||
Ісабэла (тагальск.: Isabela) — горад на поўдні Філіпінаў на востраве Басілан. Насельніцтва (2015 г.) — 112 788 чал.
Першае паселішча на месцы горада было заснавана іспанскімі езуітамі ў XVII ст. У 1848 г. іспанцы заснавалі крэпасць, якой далі назву Ісабэла ў гонар Ізабелы II. У 1899 г. яна была занята амерыканцамі і далучана да Філіпінаў. У 1954 г. горад атрымаў самакіраванне. У 1973 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Басілан. У 2017 г. адміністрацыйны цэнтр быў перанесены ў суседні Ламітан, муніцыпалітэт Ісабэлы далучаны да суседняга паўвострава Замбаанга. З 1970-х гг. горад перажыў некалькі тэрарыстычных атак.
Асноўныя галіны эканомікі: транспарт, гандаль, турызм, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Горад мае шчыльныя эканамічныя сувязі з Кітаем, Тайванем і Паўднёвай Карэяй. Болей за пятую частку жыхароў знаходзяцца за афіцыйнай рысай беднасці.