Атрад мабільны асаблівага прызначэння Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай федэрацыі | |
---|---|
руск.: ОМОН руск.: отряд мобильный особого назначения | |
Гады існавання | з 3 кастрычніка 1988 |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі |
Тып | падраздзяленне паліцыі спецыяльнага прызначэння |
Частка | Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі |
Дыслакацыя |
АМАП (атрад мабільны асаблівага прызначэння, раней — атрад міліцыі асаблівага прызначэння) — падраздзяленне спецыяльнага прызначэння ў складзе Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі.
Першапачаткова АМАП (атрады міліцыі асобага прызначэння) былі створаны загадам міністра ўнутраных спраў СССР 3 кастрычніка 1988 года. На АМАП ўскладаліся задачы аховы грамадскага парадку пры правядзенні грамадска-палітычных, спартыўных, культурна-відовішчных і іншых мерапрыемстваў, а таксама падчас стыхійных бедстваў, эпідэмій, буйных вытворчых аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставінаў, папярэджанне прычын групавых парушэнняў грамадскага парадку, масавых беспарадкаў і ўдзел у мерапрыемствах па затрыманню ўзброеных злачынцаў[1]. Пасля распаду СССР падраздзялення АМАП адышлі былым саюзным рэспублікам, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі.
У 2011 годзе ў сувязі з перайменаваннем ў Расіі міліцыі ў паліцыю, абрэвіятура АМАП стала расшыфроўвацца як атрад мабільны асаблівага прызначэння[2][3][4]. 5 красавіка 2016 года АМАП быў перападпарадкаваны са складу МУС Расіі ў склад Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі[5].