Абасіды (араб. العبّاسيّون) — дынастыя арабскіх халіфаў, заснаваная Абасам, дзядзькам прарока ісламу склад Мухамеда, які належаў у мекканскага роду хашым (хашыміты). Дынастыя Абасідаў панавала ў Багдадскім халіфаце з 750 года, пасля звяржэння дынастыі Амеядаў, да мангольскага нашэсця 1258 года.
Кіраванне халіфаў Абасідаў у Багдадзе было перыядам найбольшага росквіту сярэднявечнай мусульманскай культуры. У масавай свядомасці мусульман перыяд Абасідаў з'яўляецца сімвалам былой моцы і мусульманскага адзінства.
Першымі кіраўнікамі мусульманскага свету пасля арабскіх заваяванняў была дынастыя Амеядаў. Праз сто гадоў пасля ўсталявання Амеядскага халіфата, у мусульманскім свеце адбылося паўстанне, якое ўзначалілі Абасіды. Абасіды, у адрозненне ад Амеядаў былі прадстаўнікамі таго ж клана, што і Магамет, і выводзілі свой радавод ад малодшага дзядзькі прарока, чым абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на валадаранне. Пачатковым цэнтрам паўстання быў горад Мерв у Вялікім Харасане (цяпер Туркменістан). Паўстанцаў падтрымаў арабскі экспедыцыйны корпус у Мерве, а таксама неарабскія мусульмане, якіх называлі мавалі, і якія лічыліся людзьмi другога гатунку пры Амеядах.
Дзякуючы паўстанню Абу Мусліма і пры падтрымцы іранскага роду Бармакідаў ва ўсходніх абласцях Халіфата, Абасіды 749 годзе захапілі Паўднёвы Ірак, а затым і ўладу ў Халіфаце, абвясціўшы сябе халіфамі. Сталіца Халіфата была перанесена з горада Дамаск (Сірыя) спачатку ў Анбар, затым 762 года ў Багдад (Ірак) .
Абасіды спрыялі ўмацаванню феадальных адносін і развіццю ўнутранага і знешняга гандлю, рамёстваў. Частку сваёй улады халіфы дэлегавалі візірам, павялічыўся таксама аўтарытэт мясцовых эміраў. Узрасла таксама роля неарабскіх мусульман у халіфаце. Абасіды значнай меры абапіраліся на персідскую бюракратыю. Пік найбольшага росквіту халіфата прыйшоўся на кіраванне Гарун аль-Рашыда (кіраваў 813—833) і Эль-Мамуна.
Самым знакамітым валадаром з дынастыі Абасідаў быў пяты халіф Гарун ар-Рашыд. З 791 па 806 год ён вёў працяглую вайну з Візантыйскай імперыяй і атрымаў у ёй перамогу. Некаторыя часткі імперыі спрабавалі здабыць незалежнасць, і Гарун ар-Рашыд здушыў гэтыя спробы. Нягледзячы на войны, ён знаходзіў час на падтрымку асветы і мастацтва, якое зведала ўплыў персідскага, грэчаскага, арабскага і індыйскага стыляў. Багдад стаў сусветным цэнтрам астраноміі, матэматыкі, геаграфіі, медыцыны, правазнаўства і філасофіі. Жыццё багдадскага халіфскага палаца апяваецца ў цыкле «Тысяча і адна ноч».
У перыяд «залатога веку» ў Багдадзе быў заснаваны Дом Мудрасці, які ставіў сваёй мэтай сабраць і перавесці на арабскую мову ўсе веды свету. Дзякуючы Дому Мудрасці арабы сабралі значную колькасць навуковых твораў антычнасці.
Пазней дынастыя страціла ранейшую ўладу, і халіфы былі толькі рэлігійнымі лідарамі мусульман, фактычную ўладу здзяйснялі везіры (міністры). Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала шматлікія народныя паўстання супраць Абасідаў. У выніку гэтага дынастыя Абасідаў у 9 стагоддзі была саслаблена. Канчаткова яна была знішчана мангольскім нашэсцем 1258 года. Багдад быў спалены арміяй мангольскага палкаводца Хулагу-хана, а халіфат перастаў існаваць.
У 1261 годзе егіпецкі султан Бейбарс для надання сваёй уладзе рэлігійнага аўтарытэту запрасіў у Каір аднаго з выжылых Абасідаў, абвясціўшы яго халіфам, але ў Егіпце Абасіды ўжо не мелі рэальнай улады. Пасля заваявання Егіпта туркамі 1517 годзе асманскі султан Селім I перавёз у Стамбул апошняга халіфа Мутавакіла, які, паводле легенды, нібыта перадаў асманскім султанам свае правы на Халіфат.
Халіфы Абасідскай дынастыі і гады іх кіравання: