Абдул Калам | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
там.: அவுல் பகிர் ஜைனுலாப்தீன் அப்துல் கலாம் авадхі: डॉक्टर ए पी जे अब्दुल कलाम | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Качэрыл Раман Нараянан | ||||||
Пераемнік | Працібха Паціл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1931[1][2][…] |
||||||
Смерць |
27 ліпеня 2015[1][3][…] (83 гады) |
||||||
Веравызнанне | суніты і іслам | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | aerospace engineering[d], самалётабудаўнічае прадпрыемства[d][5], паэзія[6], палітыка[6], навука[6] і авіякасмічная прамысловасць[d][7] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
H K Firodia awards[d] (1996) Om Prakash Bhasin Award[d] (1986) медаль Гувера[d] (2008) King Charles II Medal[d] (2007) |
||||||
Сайт | abdulkalam.nic.in/profil… | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Авур Пакір Джаінулабдзін Абдул Калам Марайкаяр (англ.: Avul Pakir Jainulabdeen Abdul Kalam Maraikkayar, там.: அவுல் பகிர் ஜைனுலாப்தீன் அப்துல் கலாம்; нар. 15 кастрычніка 1931 — 27 ліпеня 2015) — прэзідэнт Індыі з ліпеня 2002 па ліпень 2007.
Таміл па нацыянальнасці, мусульманін па веравызнанні. Нарадзіўся 15 кастрычніка 1931 года ў мястэчку Рамешварам на поўдні штата Тамілнад ў сям’і беднага рыбака, Абдул Калам з дзяцінства адрозніваўся не толькі зайздроснай упартасцю ў атрыманні ведаў у школе, але і велізарнай працавітасцю і адказнасцю, дапамагаючы сваёй сям’і продажам газет у вольны ад школы час.
У 1950 ён паступіў у каледж Сент Джозэф ў г. Трычы, а ў 1954 — у Мадраскі тэхналагічны інстытут, дзе атрымаў дыплом авіяінжынера. З 1958 працаваў у Арганізацыі абаронных даследаванняў, з 1963 перайшоў у індыйскую арганізацыю касмічных даследаванняў.
З 1992 па 1999 Калам быў дарадцам па навуцы міністра абароны і кіраўніком Дэпартамента абаронных даследаванняў. Ён аўтар знакамітага тэхналагічнага плана-2002 па ператварэнні Індыі з краіны, што развіваецца ў развітую краіну. Перад прэзідэнцтвам займаў пасаду галоўнага дарадцы ўрада Індыі ў рангу міністра, адказнага за навукова-тэхнічнае развіццё ў стратэгічнай, эканамічнай і сацыяльнай абласцях.
Вядомы стратэгічным бачаннем развіцця Індыі і яе месца ў свеце. У сваёй кнізе «Індыя-2020» прапануе праграму ператварэння краіны ў тэхналагічную звышдзяржаву.