Александру Давіла | |
---|---|
Alexandru Davila | |
| |
Дата нараджэння | 12 лютага 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1929 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Румынія |
Бацька | Carol Davila[d] |
Маці | Ana Racoviță-Davila[d] |
Дзеці | Theodor Davila[d] |
Прафесія |
драматург, рэжысёр |
Тэатр | Нацыянальны тэатр; «Кампанія Давілы» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алекса́ндру Даві́ла (рум.: Alexandru Davila; 12 лютага 1862, Бухарэст — 19 кастрычніка 1929) — румынскі драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч.
Адукацыю атрымаў у Парыжы. Яго мастацтва фарміравалася пад уздзеяннем творчасці А. Антуана. У 1902 годзе у Нацыянальным тэатры ў Бухарэсце пастаўлена найбольш значная яго п'еса — гістарычная драма ў вершах «Влайку Водэ». У 1905—1908 і 1912—1914 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра. У 1909 годзе стварыў групу «Кампанія Давілы».
Ставіў п'есы У. Шэкспіра, Мальера, П. Бамаршэ, О. Уайльда, нацыянальных драматургаў І. Л. Караджале, Б. П. Хашдэў і інш. У сваёй дзейнасці прытрымліваўся прынцыпаў К. С. Станіслаўскага.