Алена | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм[2][3][…] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Non-Stop Production[d] |
Працягласць | 109 хв. |
Зборы | 16 182 427 ₽[5] |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 21 мая 2011[1] і 2011 |
IMDb | ID 1925421 |
«Але́на» (руск.: Елена) — расійскі драматычны фільм 2011 года рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Звягінцава. Суаўтарам сцэнарыя выступіў Алег Негін , галоўныя ролі выканалі Надзея Маркіна , Андрэй Смірноў і Алена Лядава[6].
Былая медсястры Алена амаль дзесяць гадоў жыве з бізнесменам старэчых гадоў Уладзімірам. Нягледзячы на такі прыстойны тэрмін сумеснага жыцця, афіцыйна распісаліся яны толькі нядаўна. Ва Уладзіміра ёсць дарослая дачка Кацярына, разумная, адукаваная, але распешчаная і мяцежная дзяўчына. У Алены, у сваю чаргу, ёсць жанаты сын Сяргей з двума дзецьмі на руках і ветрам у галаве. Уладзімір катэгарычна адмаўляецца дапамагаць сям’і Сяргея, але Алена ўсё ж не жадае закрываць вочы на іх праблемы. Яна просіць у свайго мужа грошы на «адкос» ад войска для шалапутнага ўнука. Уладзімір адмаўляе, і Алена рашаецца на страшны ўчынак… Скарыстаўшыся ягоным нестабільным станам пасля перанесенага інфаркту, жанчына бярэ сітуацыю ў свае рукі.
Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2011 года ў межах праграмы «Асаблівы погляд » 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Спецыяльнага прыза журы. Акрамя таго, фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Маскве, Жынду , Таронта, Хельсінках, Генце, Сан-Паўлу, Арасе, Салоніках, Лез-Арку , Глазга, Вісконсіне, Хайфе і іншых[7]. У шырокі пракат фільм выйшаў 29 верасня 2011 года ў Расіі. У лістападзе таго ж года, яшчэ да завяршэння афіцыйнага пракату, фільм быў паказаны на цэнтральным расійскім тэлебачанні.
Карціна была станоўча прынята большасцю сусветных кінакрытыкаў і ўдастоілася шматлікіх узнагарод, сярод якіх 4 прэміі «Залаты арол » (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру), 4 прэміі «Ніка » (у тым ліку за найлепшую рэжысуру), 3 прэміі «Белы слон » (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру)[8] . У снежні 2019 года карціна, адзіная з Расіі, увайшла ў спіс 50 найлепшых сусветных фільмаў другога дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, складзены амерыканскім часопісам «Rolling Stone».
За два гады да падзей, выяўленых у фільме, пажылы чалавек па імені Уладзімір (Андрэй Смірноў ) аформіў шлюб з Аленай (Надзея Маркіна ) пасля амаль васьмі гадоў сумеснага жыцця. Нягледзячы на працяглыя адносіны, муж і жонка маюць мала агульнага ў адукацыі і даходзе: Уладзімір — забяспечаны прадпрымальнік, уладальнік паважных знаёмстваў і дзелавых сувязяў. З Аленай, медсястрой з вельмі сціплым прыбыткам, адукацыяй і сацыяльным становішчам, ён пазнаёміўся, калі аднойчы патрапіў у лякарню з вострым перытанітам. Муж і жонка спяць у розных пакоях, практычна не маюць агульных інтарэсаў і заняткаў, большую частку свайго часу Алена затрачвае на забеспячэнне камфорту мужа. У абаіх ёсць дзеці ад папярэдніх шлюбаў: у Алены — вялікаўзроставы інфантыльны сын Сяргей (Аляксей Розін ), які ні да чаго не імкнецца і пастаянна сутыкаецца з цяжкасцямі пры ўтрыманні сваёй няспынна растучай сям’і, у Уладзіміра — дасціпная, але цынічная і распешчаная дачка Кацярына (Алена Лядава). Унуку Алены, Аляксандру (Ігар Агурцоў), неабходны грошы для аплаты паступлення ва ўніверсітэт, інакш яго забяруць у войска. Алена звяртаецца з просьбай аб фінансавай дапамозе да мужа. Аднак, той не хоча дапамагаць Алене ў гэтай справе — ён пагарджае яе сынам, які да таго ж некалькі гадоў не вяртае яму ўзятыя ў доўг грошы, і яго абураюць спробы жонкі вырашаць праблемы ўжо другога пакалення «лайдакоў». Неўзабаве Уладзімір трапляе з інфарктам у лякарню, дзе яго наведвае дачка. Пасля размовы з дачкой ён канчаткова адмаўляе Алене ў просьбе і прымае рашэнне: усе яго грошы пасля смерці адыдуць Кацярыне, а ўдава атрымае толькі добрую пажыццёвую рэнту.
Не знаходзячы іншага выйсця, Алена рашаецца на забойства: яна падсыпае Уладзіміру ў лекі «Віягру», і, дачакаўшыся яго смерці, спальвае чарнавікі завяшчання, якое ён так і не аформіў. За адсутнасцю дакументавана аформленай волі нябожчыка яго спадчына дзеліцца папалам паміж жонкай Аленай і дачкой Кацярынай. Акрамя таго, Алена забірае грошы з сейфа, якія Уладзімір захоўваў дома. Кацярына здагадваецца, што Алена прысвоіла грашы, але ў яе няма доказаў. Алена адвозіць грошы сям’і сына і тым самым пазбаўляе ўнука ад «святога абавязку». Аднак будучы студэнт, «адмазаны» ад войска, абыякавы да свайго лёсу: ужо ў наступных кадрах ён лёгка ўвязваецца ў масавую бойку з падлеткамі. У фінале глядач бачыць, як у дарагой кватэры Уладзіміра, у якой ён жыў з Аленай, па-гаспадарску размяшчаецца сям’я яе сына…
Надзея Маркіна | – Алена |
Андрэй Смірноў | – Уладзімір |
Алена Лядава | – Кацярына, дачка Уладзіміра |
Аляксей Розін | – Сяргей, сын Алены |
Яўгенія Конушкіна | – Таццяна, жонка Сяргея |
Ігар Агурцоў | – Аляксандр, сын Сяргея і Таццяны |
Першыя думкі пра стварэнне падобнага фільма з’явіліся ў Звягінцава ў лютым 2009 года, калі брытанскі прадзюсар Олівер Дангі, з якім яны разам працавалі на здымачнай пляцоўцы стужкі «Нью-Ёрк, я кахаю цябе », падаў ідэю праекта, рэжысёрамі якога стануць чатыры чалавекі з Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, Еўропы і Азіі[9]. Тэма павінна была быць адна: Апакаліпсіс[9]. Дангі прапаноўваў трактаваць гэта шырока: ад «Ахвярапрынашэння» Таркоўскага да «Прафесіі: рэпарцёр » Антаніоні[10]. Звягінцаў стэлефанаваўся з блізкім сябрам, пісьменнікам Алегам Негіным , разам з якім яны ўвесь наступны месяц разважалі пра сюжэт будучай карціны[9]. Аднаго разу ноччу Негін патэлефанаваў Звягінцаву і распавёў гісторыю са свайго жыцця, якую пазней увасобіў у сцэнарый, напісаны за 8—10 дзён[9].
Пасля карэкціроўкі сцэнарыя Звягінцаў адправіў яго Дангі, які адрэагаваў на гэта так: «Хлопцы, што ж вы робіце? Я вам прапаную праект на 7—8 мільёнаў долараў, а вы мне — на 2,5, гісторыю пра двух пенсіянераў у адным інтэр’еры»[9]. Фільм павінен быў здымацца на англійскай мове ў ЗША або Англіі, працоўная назва была «Хелен», а мужа галоўнай гераіні павінны былі клікаць Рычард[9]. З-за абсалютна расійскага менталітэту сцэнарыя карціны месца дзеяння было вырашана перамясціць у Расію[9]. Неўзабаве пасля прачытання першых старонак сцэнарыя Дангі даслаў Звягінцаву каля 20 старонак з заўвагамі[9]. Азнаёміўшыся з імі, рэжысёр зразумеў, што гэтая гісторыя зацягнецца надоўга, папрасіў прабачэння і ўвесну 2009 года пакінуў праект[9].
З мая па жнівень таго ж года Звягінцаў шукаў тых, хто пагадзіўся б фінансаваць запланаваную карціну[9]. Тады ж рэжысёр пазнаёміўся з прадзюсарам Аляксандрам Раднянскім , які, прачытаўшы сцэнарый, паведаміў пра пачатак здымкаў фільма[9]. Увесь верасень Негін і Звягінцаў па 10 гадзін у дзень, не выходзячы са студыйнага падвала, правілі сцэнарый[9]. Адметна, што яшчэ да пачатку здымкаў фільм быў удастоены прэміі за найлепшую сцэнарную распрацоўку на фестывалі незалежнага кіно «Сандэнс»[11].
Назва фільма была абрана не адразу, разглядаліся разнастайныя варыянты: ад «Нашэсця варвараў» (па аналогіі з аднайменным фільмам Дэні Аркана ) да «Грошай» (так называецца апошні фільм Брэсона)[12].
Ролю Алены Звягінцаў амаль з самага пачатку планаваў даць тэатральнай актрысе Надзеі Маркінай , якую ў сярэдзіне 1990-х гадоў убачыў у спектаклі Сяргея Жэнавача «Кароль Лір» у ролі Рэганы[9]. Рэжысёр апісваў сваё ўражанне ад актрысы наступным чынам: «Захапіўся рэдкай уласцівасцю яе натуры. Вось яна ўстане, раскіне рукі — Радзіма-маці, ударнік працы ў пуховай хустцы. Злёгку павернецца, у профіль — жонка патрыцыя, імператрыца, рэдкая высакароднасць»[10]. Нягледзячы на жаданне рэжысёра ўзяць на ролю Маркіну, члены здымачнай групы пераглядзелі мноства актрыс, перш чым Надзея была зацверджана на ролю[9].
Звягінцаў доўга шукаў акцёра і на ролю Уладзіміра[13]. Кастынг праходзілі мужчыны 70 гадоў, аднак ніводзін з іх не задаволіў рэжысёра, які знаходзіў у іх тварах цяжкую асуджанасць, хаця патрэбен быў «чалавек-сонца, само жыццё»[13]. Такім аказаўся рэжысёр Андрэй Смірноў , у якім Звягінцаў убачыў прыкметы вітальнасці[13]. «Смірноў вельмі жывы, шырока адукаваны чалавек, разумніца, лёгка размаўляе на французскай і англійскай мовах, унутрана пластычны і таму жывы і актыўны. Для мяне ён быў камертонам, ён вызначаў градус акцёрскага існавання ў кадры, нібы настройваў сваіх калег», — казаў рэжысёр[13]. У першы ж дзень здымак Смірноў учыніў скандал з нагоды таго, што яму не спадабалася паліто, у якое быў апрануты яго герой[9].
Ролю Кацярыны, дачкі Уладзіміра, сыграла Алена Лядава, на якую рэжысёр не ўскладаў асаблівых надзей да пачатку проб[12]. Як толькі яна з’явілася на здымачнай пляцоўцы, Звягінцаў адразу ж убачыў, наколькі ідэальна актрыса супадае са сваім персанажам[12]. Пазней Лядава прызнавалася, што працаваць са Звягінцавым было прыемна: «Атмасферу на пляцоўцы рэжысёр стварыў добрую. Андрэй Сяргеевіч выступіў як цудоўны партнёр. Сцэнарыст напісаў выдатны дыялог. Цуда-аператар усё зняў. Што яшчэ трэба? Атрымалася хутка і лёгка. Не ў пакутах, не»[14].
У кастрычніку 2009 года рэжысёр заявіў пра пачатак здымачнага працэсу, да працы падключыліся аператар Міхаіл Крычман і мастак-пастаноўшчык Андрэй Панкратаў[9]. Непасрэдна здымкі фільма стартавалі 9 красавіка 2010 года і праходзілі ў Маскве[15]:
У якасці музычнага лейтматыва карціны была выкарыстана трэцяя частка Сімфоніі № 3 амерыканскага кампазітара Філіпа Гласа[16].
Прэм’ера фільма адбылася 21 мая 2011 года ў межах 64-га Канскага кінафестывалю. Акрамя таго, фільм дэманстраваўся на кінафестывалях у Маскве, Жынду , Таронта, Хельсінках, Генце, Сан-Паўлу, Арасе, Салоніках, Лез-Арку , Глазга, Вісконсіне, Хайфе і іншых[7]. У шырокі пракат фільм выйшаў 29 верасня 2011 года ў Расіі. У лістападзе таго ж года, яшчэ да завяршэння афіцыйнага пракату, фільм быў паказаны на цэнтральным расійскім тэлебачанні.
Ніжэй прыведзены спіс прэм’ер фільма паводле краін у храналагічным парадку[7]:
У расійскай крытычнай супольнасці фільм «Алена» атрымаў неадназначныя водгукі — ад захопленых да рэзка негатыўных. Так, кіназнавец Андрэй Плахаў назваў «Алену» «адным з найважнейшых расійскіх фільмаў апошніх гадоў», адзначыўшы, што карціна «добра зроблена» і актуальная па сваёй сацыяльнай праблематыцы. З іншага боку, кінакрытык Міхаіл Ратгаўз абвінаваціў стужку Звягінцава ў хадульнасці і безжыццёвасці, выявіўшы ў «Алене» «жахлівыя штампы з дрэннай драматургіі канца XIX стагоддзя»[17].
Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ацэнку ў 87 балаў са 100 на аснове 16 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 7,5/10[18]. На іншым папулярным агрэгатары крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» колькасць станоўчых рэцэнзій дасягае 94 % на аснове 65 рэцэнзій крытыкаў. Глядацкі рэйтынг кінастужкі на гэтым рэсурсе складае 73 %[19].
Глядацкія ацэнкі на іншых папулярных сайтах, прысвечаных кіно:
Фільм «Алена» ўдзельнічаў у праграме «Асаблівы погляд » 64-га Канскага кінафестывалю, дзе ўдастоіўся Спецыяльнага прыза журы. Сярод іншых значных узнагарод, 4 прэміі «Залаты арол » (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру), 4 прэміі «Ніка » (у тым ліку за найлепшую рэжысуру), 3 прэміі «Белы слон » (у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру)[8].
Паводле рэсурса «Internet Movie Database», агулам фільм быў адзначаны 24 кінаўзнагародамі і яшчэ 22 намінацыямі[8]:
Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|
Канскі кінафестываль | 11—22.05.2011 | Прэмія «Асаблівы погляд» | «Алена» | Намінацыя | [26] |
Асаблівы погляд — Спецыяльны прыз журы | «Алена» | Перамога | |||
Еўрапейская кінапрэмія | 03.12.2011 | Найлепшая еўрапейская актрыса | Надзея Маркіна | Намінацыя | [27][28] |
Белы слон | 22.12.2011 | Найлепшы фільм | «Алена» | Перамога | [29][30][31] |
Найлепшая рэжысёрская праца | Андрэй Звягінцаў | Перамога | |||
Найлепшы сцэнарый | Алег Негін , Андрэй Звягінцаў | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская праца | Міхаіл Крычман | Намінацыя | |||
Найлепшая галоўная жаночая роля | Надзея Маркіна | Намінацыя | |||
Найлепшая галоўная мужчынская роля | Андрэй Смірноў | Намінацыя | |||
Найлепшая жаночая роля другога плана | Алена Лядава | Перамога | |||
Залаты арол | 27.01.2012 | Найлепшы ігравы фільм | «Алена» | Перамога | [32] |
Найлепшая рэжысёрская праца | Андрэй Звягінцаў | Перамога | |||
Найлепшы сцэнарый | Алег Негін, Андрэй Звягінцаў | Намінацыя | |||
Найлепшая жаночая роля ў кіно | Надзея Маркіна | Намінацыя | |||
Найлепшая жаночая роля другога плана | Алена Лядава | Перамога | |||
Найлепшая аператарская праца | Міхаіл Крычман | Перамога | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Андрэй Панкратаў | Намінацыя | |||
Найлепшая музыка да фільма | Філіп Глас | Намінацыя | |||
Найлепшы мантаж фільма | Ганна Мас | Намінацыя | |||
Найлепшая праца гукарэжысёра | Андрэй Дзергачоў | Намінацыя | |||
Ніка | 08.04.2012 | Найлепшы ігравы фільм | «Алена» | Намінацыя | [33][34] |
Найлепшая рэжысёрская праца | Андрэй Звягінцаў | Перамога | |||
Найлепшая жаночая роля | Надзея Маркіна | Перамога | |||
Найлепшая жаночая роля другога плана | Алена Лядава | Перамога | |||
Найлепшая сцэнарная праца | Алег Негін, Андрэй Звягінцаў | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская праца | Міхаіл Крычман | Перамога | |||
Найлепшая праца гукарэжысёра | Андрэй Дзергачоў | Намінацыя | |||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі | 21.01.2013 | Найлепшы замежны фільм | «Алена» | 9-е месца |