Аленевы грыб, плютэй аленевы[1] (Pluteus cervinus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Плютэй (Pluteus) сямейства Плютэевыя (Pluteaceae).
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10[1] см, шэрага або шэра-карычневага колеру, шаўкавістая, звычайна сухая, паласатая па краі. У маладых грыбоў шапка мае форму званочка, потым распасцёртая. Мякаць белая, з пахам рэдзькі. Пласцінкі шырокія, тоўстыя. Колер пласцінак спачатку белы, потым яны становяцца ружаватымі ад споравага парашку. Ножка шчыльная, белая з чорнымі валокнамі, часта патоўшчаная каля асновы.
Грыб пашыраны ва ўмераных зонах на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Растуць у лясах і садах на пнях і каля іх, гніючых ствалах і галінах лісцевых парод дрэў, пілавінні, на месцах высечак. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені — верасні.
Ядомы грыб. У тундры — ласунак аленяў[1].
Зноскі