Альгімантас Масюліс | |
---|---|
Algimantas Masiulis | |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 2008 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0556434 |
Альгі́мантас Масю́ліс (літ.: Algimantas Masiulis, 10 ліпеня 1931 — 19 жніўня 2008, Каўнас) — савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літоўскай ССР (1981), Камандор ордэна Вялікага князя Гедыміна[2]
Альгімантас Масюліс нарадзіўся 10 ліпеня 1931 года ў вёсцы Сурдзягіс на тэрыторыі Анікшчэйскага раёна Літвы. У 1948 годзе скончыў студыю пры Панявежыскім драматычным тэатры.
У 1948—1978 гадах акцёр Панявежыскага драматычнага тэатра, з 1978 года — Каўнаскага акадэмічнага драматычнага тэатра. Сканаў 19 жніўня 2008 года. Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Сярод лепшых роляў: Паднеўскіс, Дамінікас («Унія», «Бурштынавая віла» Ю. Грушаса), Гелавініс («Шарунас» В. Крэве), Макдуф («Макбет» У. Шэкспіра), Курт, Густаў («Танец смерці», «Крэдыторы» А. Стрындберга), Гелікон («Капнула» А. Камю) і інш. З 1957 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць » (1965), «Шчыт і меч » (1968), «Час яе сыноў» (1976), «Лёс » (1978), «Лета заканчваецца восенню» (1982), «Перамога » (1984) і інш. Яго мастацтва вызначаецца тэатральнасцю, псіхалагізмам, унутранай экспрэсіяй.