Аляксандр Рыгоравіч Сталетаў | |
---|---|
руск.: Александр Григорьевич Столетов | |
Дата нараджэння | 29 ліпеня (10 жніўня) 1839[1] ці 10 жніўня 1839[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) мая 1896 (56 гадоў), 15 (27) мая 1896[1] (56 гадоў) ці 27 мая 1896[1] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, інжынер, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка[3], электрамагнетызм[d][3], Ферамагнетыкі[3] і Малекулярная фізіка[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Аляксей Сакалоў[d], Мікалай Зварыкін[d], Уладзімір Міхельсон[d] і Дзмітрый Гольдгамер[d] |
Вядомы як | даследчык з'яў ферамагнетызму і вонкавага фотаэфекту |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Рыгоравіч Стале́таў (29 ліпеня (10 жніўня) 1839, Уладзімір — 15 (27) мая 1896, Масква) — рускі фізік.
Атрымаў крывую намагнічвання жалеза (1872), сістэматычна даследаваў вонкавы фотаэфект (1888—1890), адкрыў першы закон фотаэфекту. Даследаваў газавы разрад, крытычны стан і іншыя з’явы. Заснаваў фізічную лабараторыю ў Маскоўскім універсітэце (1874).
Нарадзіўся ў сям’і небагатага купца, уладальніка бакалейнай крамы і скарняцкай майстэрні Рыгора Міхайлавіча Сталетава. Яго маці, Аляксандра Васілеўна была адукаванай жанчынай і сама рыхтавала сваіх дзяцей (усяго іх было шасцёра) да паступлення ў гімназію, навучаючы іх арыфметыцы і рускай мове. Аляксандр у 4 гады навучыўся чытать і пазней цікавіўся літаратурай, выпускаючы рукапісны часопіс падчас вучобы ў гімназіі[4]. Брат — Мікалай Рыгоравіч Сталетаў.
Па заканчэнні курса ва Уладзімірскай гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесара Спаскага М. Ф.[5]. Пасля, калі ён у 1860 годзе закончыў курс, яго пакінулі пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.
З лета 1862 года да пачатку 1866 года прабыў за мяжою, займаючыся фізікай спачатку ў Хайдэльбергу, патом у Гётынгене, Берліне, Парыжы і нарэшце зноў у Гайдэльбергу, у лабараторыі Кірхгофа.
З лютага 1866 года пачаў чытаць лекцыі па матэматычнай фізіцы ў Маскоўскам універсітэце.
У маі 1869 года абараніў магістарскую дысертацыю пад назвай «Общая задача электростатики и приведение её к простейшему случаю» і ў чэрвені таго ж года быў зацверджаны дацэнтам па кафедры фізікі.
У 1871 годзе Сталетаў ізноў паехаў за мяжу, дзе прабыў каля паўгода, працуючы ў лабараторыі Кірхгофа над сваёй доктарскай дысертацыяй. Гэта дысертацыя пад назвай «Исследование о функции намагничения мягкого железа» была абаронена ў красавіку 1872 года. У чэрвені гэтага ж года Сталетаў быў зацверджаны экстраардынарным прафесарам, а ў наступным 1873 годзе ардынарным прафесарам. Сталетаў чытаў спачатку розныя курсы па матэматычнай фізіцы і фізічнай геаграфіі, а пасля перайшоў на выкладанне эксперыментальнай фізікі. Арганізатар першай у Расіі вучэбна-даследчай фізічнай лабараторыі. Непарыўна займаючыся сваім любімым прадметам, фізікай, Сталетаў умеў абудзіць цікавасць да гэтай навукі і ў сваіх шматлікіх вучнях. Большая частка ўніверсітэцкіх прафесароў фізікі былі яго вучнямі.
Усе працы Сталетава, як навуковыя, так і літаратурныя, вылучаюцца вытанчанасцю думкі і выканання. Акрамя заняткаў ва ўніверсітэце, Сталетаў нямала часу прысвяціў працы ў Таварыстве аматараў прыродазнаўства і ў музеі прыкладных навук. На працягу некалькіх гадоў быў старшынёй фізічнага аддзялення Таварыства аматараў прыродазнаўства і дырэктарам фізічнага аддзела пры Політехнічным музеі. Праводзячы ледзь не кожнае лета за мяжой, Сталетаў меў магчымасць пазнаёміцца з усімі выдатнымі заходнееўрапейскімі фізікамі, з якімі пастаянна падтрымліваў зносіны. Прымаў удзел і ў міжнародных кангрэсах. Быў членам многіх вучоных таварыстваў, як рускіх, так і замежных: быў ганаровым членам Таварыства аматараў прыродазнаўства, ганаровым членам Кіеўскага фізіка-матэматычнага таварыства, ганаровым членам Кіеўскага таварыства прыродазнаўцаў, членам Маскоўскага матэматычнага, Рускага фізіка-хімічнага таварыстваў, парыжскага «Société Française de Physique», членам-заснавальнікам і карэспандэнтам парыжскага «Société internationale des électriciens», замежным членам лонданскага «Insitution of Electrical Engineers». Таксама быў ганаровым членам Імператарскага ўніверсітэта св. Уладзіміра.
Акрамя заняткаў навукай Сталетаў цікавіўся літаратурай, мастацтвам. У 1893 годзе трое акадэмікаў — Чабышоў, Брадзіхін і Бекетаў — прапануюць Сталетава ў якасці кандыдата ў члены Расійскай акадэміі навук. Але вялікі князь Канстанцін, презідэнт Акадэміі, не дапускае кандыдатуру Сталетава да выбараў.
Някрэпкі па натуры, Сталетаў перажыў у 1893 годзе вялікія непрыемнасці і канчаткова падарваў сваё здароўе. У канцы 1894 года здароўе Сталетава быццам акрэпла, і ён аддаўся наладжванню фізічнай секцыі на IX з’ездзе прыродазнаўцаў і ўрачоў, выдатна зладзіўшы паказальныя пасяджэнні гэтай секцыі. На працягу года Сталетаў адчуваў сябе яшчэ даволі нядрэнна, але з зімы 1895 года хвароба стала развівацца і праз нейкі час ён сканаў ад запалення лёгкіх.
Памёр А. Г. Сталетаў у Маскве 15(27).5. 1896 года, пахаваны ва Уладзіміры, на Князь-Уладзімірскіх (старых) могілках.
Асноўныя працы ў галіне электрамагнетызму, оптыкі, малекулярнай фізікі, філасофіі.
Пералік прац А. Г. Сталетава прыведзен у «Журнале Русского физико-химического общества», т. 29, ст. 72. Акрамя дзвюх дысертацый, найбольш важныя артыкулы: