Аляксандр Скшыньскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Skrzyński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
Пераемнік | Вінцэнты Вітас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 сакавіка 1882[1] |
||||||
Смерць |
25 верасня 1931[2][1] (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Скшыньскія[d] | ||||||
Бацька | Adam Skrzyński[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3], дыпламатыя[3], права[3] і прадпрымальніцтва[3] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Скшыньскі (польск.: Aleksander Józef Skrzyński; 19 сакавіка 1882 — 25 верасня 1931 года) — польскі юрыст, дыпламат, палітык, граф, прэм’ер-міністр Польшчы.
Вывучаў права ў 1900—1904 гадах ў Венскім універсітэце, у 1904—1906 гадах — у Ягелонскім універсітэце. 6 лютага 1906 года атрымаў ступень доктара права. Пасля заканчэння вучобы працаваў у Львове, потым у старостве ў Гарліцах. З 1908 года працаваў на адміністрацыйнай службе ў Галіцкім намесніцтве ў Львове, пасля чаго перайшоў на дыпламатычную службу пры Міністэрстве замежных спраў Аўстра-Венгрыі. У 1912 годзе быў прызначаны камергерам пры двары імператара Франца-Іосіфа і пераведзены ў амбасаду ў Гаазе. Быў аташэ пры місіі Аўстра-Венгрыі ў Ватыкане, з 1912 года быў сакратаром місіі ў Берліне і Парыжы. У 1914 годзе ён быў прызначаны на дыпламатычную пасаду ў Вашынгтоне, але пасля пачатку Першай сусветнай вайны не прыняў намінацыю і быў адпраўлены ў адпачынак па ўласным жаданні. У час вайны служыў у арміі, атрымаў званне падпаручніка. У 1916 годзе пераведзены ў запас.
Уключыўся ў палітычнае жыццё Польшчы ў складзе кансерватыўнай Партыі нацыянальных правых. У чэрвені 1919 года вылучаны паслом у Бухарэсце. Ва ўрадзе Уладзіслава Сікорскага (1923) узначаліў міністэрства замежных спраў. Пасля адстаўкі ўрада ён застаўся ў Лондане. 27 ліпеня 1924 года зноў быў прызначаны міністрам замежных спраў ва ўрадзе Уладзіслава Грабскага. На гэтай пасадзе 2 кастрычніка 1924 года ў Жэневе ён падпісаў Пратакол аб мірным урэгуляванні міжнародных спрэчак, які павінен быў прадухіліць наступную агрэсію. У наступным урадзе заняў пасаду прем’ера 20 лістапада 1925 года, якую займаў да 5 мая 1926 года. Пасля Майскага перавароту правёў дуэль з генералам Станіславам Шаптыцкім, які абвінаваціў яго ў саўдзеле ў падрыхтоўцы перавароту.
Пасля завяршэння дыпламатычнай і палітычнай дзейнасці заняўся бізнесам (драўняная прамысловасць). Загінуў 25 верасня 1931 года ў аўтакатастрофе за 8 км ад Острава Велькапольскага. Пахаваны ў фамільным склепе ў сваім маёнтку ў Загужанах.