Аляксандр Фёдаравіч Трэпаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Александр Фёдорович Трепов | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Васільевіч Рухлоў | ||||||
Пераемнік | Эдуард Браніслававіч Крыгер-Вайноўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Уладзіміравіч Шцюрмер | ||||||
Пераемнік | Мікалай Дзмітрыевіч Галіцын | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 верасня 1862[1] |
||||||
Смерць |
10 лістапада 1928[1] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трэпавы[d] | ||||||
Бацька | Фёдар Фёдаравіч Трэпаў | ||||||
Маці | Вера Васільеўна Лукашэвіч | ||||||
Жонка | Соф'я Дзмітрыеўна Казіна | ||||||
Дзеці | дочкі: Соф'я і Алена | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Фёдаравіч Трэпаў (руск.: Александр Фёдорович Трепов) (18 (30) верасня 1862, Кіеў—10 лістапада 1928, Ніца) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр шляхоў зносін (1915—1917), старшыня Савета міністраў (10 (23) лістапада 1916)—27 снежня 1916 (9 студзеня 1917).
Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе, службу пачаў у лейб-гвардыі Егерскім палку; у 1889 годзе выйшаў у запас. З 1889 г. чыноўніх асобых даручэнняў Міністэрства ўнутраных спраў. У 1892—1896 гг. пераяслаўскі павятовы старшыня дваранства. З 1896 года ў Дзяржаўнай канцылярыі. Камергер Двара (1900), егермайстар Двара (1905). З 1906 г. сенатар Першага дэпартамента Сената, 1 студзеня 1914 г. прызначаны членам Дзяржаўнага савета. З жніўня 1915 г. член Асобай нарады па абароне. З 30 кастрычніка 1915 г. кіраваў Міністэрствам шляхоў зносін. 10 лістапада 1916 г. прызначаны старшынёй Савета міністраў з пакіданнем у пасадзе міністра шляхоў зносін; 27 снежня 1916 г. звольнены ў адстаўку з абедзвюх гэтых пасад.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — адзін з лідараў белага руху, з восені 1918 па студзень 1919 г. узначальваў у Гельсінгфорсе Спецыяльны камітэт па справах рускіх у Фінляндыі. У 1920-я гады адзін з кіраўнікоў рускай манархічнай эміграцыі. Памёр у Ніцы.