Амелія Мэры Эрхарт | |
---|---|
Amelia Mary Earhart | |
Род дзейнасці | лётчыца, мемуарыстка, пісьменнік-падарожнік, журналістка, актывіст за права жанчын, aviation writer |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1939[3] (41 год) |
Месца смерці | Невядома. Верагодна Ціхі акіян |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Edwin Stanton Earhart[d][4] |
Маці | Amelia Otis[d] |
Муж | Джордж Палмер Путнэм[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | ameliaearhart.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амелія Мэры Эрхарт (англ.: Amelia Mary Earhart; 24 ліпеня 1897 — знікла без вестак 2 ліпеня 1937) — амерыканская пісьменніца і піянер авіяцыі. Яна была першай жанчынай-пілотам, якая пераляцела Атлантычны акіян, за што была ўзнагароджана Крыжам лётных заслуг. Яна напісала шэраг кніг-бестселераў пра свае палёты і адыграла важную ролю ў фарміраванні «Дзевяноста Дзевяці» — арганізацыі для жанчын пілотаў.
У 1935 годзе Эрхарт пачала працаваць на факультэце авіяцыйнага аддзялення Універсітэта Перд’ю ў якасці запрошанага выкладчыка. Займаючы гэту пасаду яна імкнулася прыцягнуць больш жанчын у сферу авіяцыі і кансультаваць іх у пытаннях кар’еры. Яна таксама была сябрам Нацыянальнай Партыі Жанчын і адным з першых прыхільнікаў «Папраўкі аб Роўных Правах».
У 1937 годзе пры спробе здзейсніць кругасветны палёт на двухрухавіковым лёгкім транспартным і пасажырскім самалёце, Эрхарт знікла без вестак у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна ў раёне вострава Хаўленд.