Андрэй Багдановіч | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Андрэй Віктаравіч Багдановіч |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
15 кастрычніка 1987 (36 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 195 см[1] |
Вага | 97 кг[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Віктаравіч Багдановіч (15 кастрычніка 1987, в. Ялізава, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі вясляр, алімпійскі чэмпіён.
На першынстве свету па веславанні ў 2006 годзе атрымаў бронзавы медаль у спаборніцтве на кіламетровай дыстанцыі ў каноэ ў складзе чацвёркі[2].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне спадар Багдановіч атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каноэ сярод мужчын у пары з братам[3] Аляксандрам. За спартыўны поспех 20 лютага 2009 года старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту Пётр Руднік ушанаваў яго разам з братам прэміямі «Чалавек года» за 2008 год памерам у 100 базавых велічыняў (3,5 мільёны рублёў = $1237)[4]. 27 лютага 2009 года ў якасці дзяржаўнай узнагароды Андрэй Багдановіч атрымаў трохпакаёвую кватэру ў Мінску па вуліцы Іосіфа Жыновіча[5]. Навучаецца ў Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерва.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].