Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Андрэй Сяргеевіч Аршавін | |||||||||||||||||||||
Мянушка | Шава, Маленькі цар | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 мая 1981[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ́й Сярге́евіч Арша́він (нар. 29 мая 1981, Ленінград) — расійскі футбаліст, заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Гуляў на пазіцыях другога нападніка, плэймэйкера, атакавалага паўабаронцы. Пры трэнеры Гусе Хідынку стаў адным з асноўных ігракоў нацыянальнай каманды Расіі.
У 2008 годзе пасля чэмпіянату Еўропы 2008 года патрапіў у сімвалічную зборную Еўропы па версіі УЕФА, а 2 снежня, у выніку галасавання на азначэнні найлепшага іграка 2008 года і ўручэнне ўзнагароды «Залаты мяч» па версіі часопіса «France Football», заняў 6-е месца, што з’яўляецца найлепшым вынікам для расійскага футбаліста пасля распаду СССР. Неаднаразова прызнаваўся найлепшым футбалістам Расіі ў розных апытаннях. Паводле апытанняў УЦВГД і «Лявада-Цэнтра», займае 18-е месца ў спісе Топ-100 эліты Расіі за 2008 год.
Футболам пачаў займацца з 7 гадоў. Выхаванец СДЮШАР «Змена», трэнеры — Сяргей Гардзееў і Віктар Вінаградаў. За дарослую каманду «Змены» пачаў гуляць у 16 гадоў. З 1999 стаў выступаць за рэзервовы склад ФК «Зеніт». У 19 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе «Зеніта». 2 жніўня 2000 года Юрый Марозаў выпусціў яго на замену замест Андрэя Кобелева ў гасцявым матчы Кубка Інтэртота супраць англійскага «Брэдфарда» (3:0).
З тых часоў згуляў у складзе «Зеніта» 310 афіцыйных матчаў, забіў 71 мяч. Заваяваў з камандай залатую, срэбную і бронзавую медалі чэмпіянату Расіі.
За «Арсенал» Аршавін дэбютаваў 21 лютага 2009 года ў хатнім паядынку з «Сандэрлендам» (0:0). У гэтым матчы Андрэй быў прызнаны наведвальнікамі сайту BBC найлепшым іграком.
14 сакавіка 2009 года ў матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Блэкберна» на 65-й хвіліне Андрэй забіў свой першы гол за «Арсенал». У першым тайме Аршавін атрымаў пашкоджанне ў выніку сутыкнення з абаронцам «Блэкберна» Андрэ Оерам, з-за чаго ў перапынку яму наклалі восем швоў[3]. Нягледзячы на гэта, Андрэй выйшаў на другі тайм, адкрыў лік сваім галам за «Арсенал» і ізноў быў абраны найлепшым іграком матчу па версіі наведвальнікаў інтэрнэт-партала BBC.
21 красавіка 2009 года забіў 4 галы ў гасцявым матчы англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула», аформіўшы тым самым свой першы за кар’еру покер. Выніковы лік матчу 4:4.
24 лютага 2012 года за дзве хвіліны да закрыцця трансфернага вакна ў Расіі, Аршавін быў аддадзены ў арэнду ў «Зеніт» да канца сезону 2011/12[4]. 27 чэрвеня 2013 года было афіцыйна абвешчана пра трансфер іграка ў «Зеніт»[5]. Калі спачатку пры Лучана Спалеці трывала гуляў у аснове, то новы трэнер Андрэ Вілаш-Боаш стаў часцей пакідаць Аршавіна на лаўцы запасных. Па заканчэнні кантракта ўлетку 2015 года было вырашана яго не падаўжаць, і з 30 чэрвеня Аршавін стаў свабодным агентам.
13 ліпеня 2015 года афіцыйна стаў іграком краснадарскай «Кубані», падпісаўшы кантракт на 1 год[6]. Згуляўшчы за каманду 9 матчаў, у студзені 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт з краснадарцамі[7].
18 сакавіка 2016 года пасля доўгі перамоў падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам» па схеме «1+1»[8]. У складзе «Кайрата» тройчы стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана, выйграў Кубак Казахстаха. У лістападзе 2018 года стала вядома, што Аршавін па заканчэнні сезону пакідае «Кайрат»[9] і завяршае прафесійную кар’еру.
У зборнай Расіі Аршавін дэбютаваў у 20-гадовым узросце 17 мая 2002 года ў гульні Расія — Беларусь на турніры «Кубак LG» у Маскве, у рамках падрыхтоўкі зборнай Расіі да чэмпіянату свету 2002 года. На працягу наступных двух гадоў ён згуляў за нацыянальную каманду толькі ў двух матчах, у другім з якіх (13 лютага 2003, Румынія — Расія, 2:4) адкрыў лік сваім забітым мячам за зборную. У 2003 годзе Аршавін выступаў у моладзевай зборнай Расіі, згуляў 5 матчаў, забіў 1 гол.
У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы 2004 года ў Партугаліі Аршавін згуляў свой чацверты матч за зборную (28 красавіка 2004, Нарвегія — Расія, 3:2), але ў заяўку на турнір уключаны не быў. Пасля Еўра-2004 нападнік «Зеніта» стаў стала выклікацца ў каманду і хутка замацаваўся ў яе асноўным складзе. У 2005 і 2006 гадах Аршавін станавіўся найлепшым бамбардзірам зборнай, быў капітан каманды ў 2006—2007 годах. Усяго за зборную Расіі згуляў 41 матч, забіў 15 галоў.
З-за таго, што зборная Расіі не змагла заваяваць права выступу на чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі, першым буйным турнірам, у якім Аршавін змог прыняць удзел у складзе нацыянальнай каманды, стаў чэмпіянат Еўропы 2008 года.
На Еўра-2008 27-гадовы Аршавін быў заяўлены пад нумарам 10. З-за дыскваліфікацыі ён не мог прыняць удзел у першых двух матчах. Упершыню на турніры ён выйшаў на поле ў трэцяй сустрэчы, заключнай у групе, супраць Швецыі. У гэтым матчы зборная Расіі перамагла 2:0, вырашыўшы задачу выхаду ў наступны круг, і паказаў добрую гульню. Андрэй Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу.
Ён ярка выступіў у чвэрцьфінальным матчы са зборнай Галандыі. У гэтай гульні ён удзельнічаў ва ўсіх трох галах, якія забіла зборная Расіі. Аддаў галявы пас, а трэці гол, які зняў усе пытанні аб пераможцы гэтага чвэрцьфіналу, забіў сам, прыняўшы мяч, укінуты з-за бакавы партнёрам па «Зеніта» Анюковым, добра стукнуў па варотах; мяч злёгку змяніў кірунак руху ад нагі абаронцы, і мінуў паміж нагамі галандскага брамніка ван дэр Сара, што гуляў перадапошні матч за зборную ў кар’еры. Другую гульню запар Аршавін быў прызнаны найлепшым іграком матчу і атрымаў захопленыя водгукі заходніх спецыялістаў і журналістаў, а шэраг вядомых еўрапейскіх клубаў, уключаючы іспанскую «Барселону», выказалі жаданне займець Андрэя ў свой склад[10]. Сам жа футбаліст заявіў, што праводзіў і больш добрыя матчы.
У наступным матчы, сталым апошнім для зборнай Расіі на турніры, Аршавін быў у гульні малапрыкметны. Меркаванні спецыялістаў аб чынніках падзяліліся. Адны палічылі, што Аршавін сам не паказаў сваіх найлепшых якасцей, другія — што справа была ў высокім узроўні абаронцаў іспанскай зборнай і вялікай увазе, якое яны яму надавалі, а трэція адзначылі, што сярэдняя лінія саступіла іспанцам і не змагла забяспечваць Аршавіна мячом[11].
Па выніках турніру патрапіў у сімвалічную зборную Еўра-2008.
Клуб | Сезон | Чэмпіянат | Кубак[заўв 1] | Еўракубкі | Усяго | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | ||
Зеніт | 2000 | 10 | 0 | 1 | 1 | 0 | 0 | 3 | 0 | 0 | 14 | 0 | 1 |
2001 | 29 | 4 | 8 | 5 | 1 | 2 | 0 | 0 | 0 | 34 | 5 | 10 | |
2002 | 30 | 4 | 7 | 0 | 0 | 0 | 4 | 2 | 5 | 34 | 6 | 14 | |
2003 | 27 | 5 | 10 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 30 | 5 | 10 | |
2004 | 28 | 6 | 8 | 4 | 2 | 1 | 8 | 4 | 1 | 40 | 12 | 10 | |
2005 | 29 | 9 | 9 | 3 | 0 | 0 | 13 | 5 | 3 | 45 | 14 | 12 | |
2006 | 28 | 7 | 13 | 4 | 0 | 1 | 0 | 0 | 0 | 32 | 7 | 14 | |
2007 | 30 | 10 | 13 | 2 | 1 | 4 | 14 | 4 | 10 | 46 | 15 | 27 | |
2008 | 27 | 6 | 8 | 1 | 1 | 0 | 7 | 0 | 1 | 34 | 7 | 9 | |
За ўвесь час | 238 | 51 | 77 | 26 | 5 | 13 | 46 | 15 | 20 | 312 | 71 | 109 | |
Арсенал | 2008/2009 | 12 | 6 | 7 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 15 | 6 | 9 |
За ўвесь час | 12 | 6 | 7 | 3 | 0 | 2 | 0 | 0 | 0 | 15 | 6 | 9 | |
Клуб | Сезон | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы | Матчы | Галы | Перадачы |
Любоў да футбола Андрэю прывіў бацька, у мінулым нядрэнны ігрок. У дзяцінстве Андрэй, акрамя футбола, захапляўся яшчэ шашкамі і меў па іх юнацкі разрад. Яго настаўнік у секцыі шашак Дому піянераў і школьнікаў Васілеастроўскага раёна ўгаворваў Аршавіна звязаць сваё жыццё з прафесійнай гульнёй у шашкі, у якой ён праракаў свайму вучню вялікую будучыню, але Андрэй упадабаў футбол.[15]
Прымаў удзел на выбарах 11 сакавіка 2007 года ў якасці кандыдата ў дэпутаты Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу ад партыі «Адзіная Расія», у складзе партыйнага спісу дамогся перамогі, аднак пазней адмовіўся ад мандату[16].
Жонка Юлія, сын Арцём і дачка Яна[17].