Анры Рабер | |
---|---|
фр.: Henri Robert | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Henri Louis Joseph Robert[1] |
Род дзейнасці | парфумер |
Дата нараджэння | 30 верасня 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1987[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жазеф Рабер |
Узнагароды і прэміі |
Анры Рабер (1889-1987) — французскі парфумер.
Нарадзіўся ў Грасе. Сын Жазефа Рабера, вядомага французскага парфумера, які распрацаваў працэс экстракцыі лятучымі растваральнікамі і працаваў у парфумерным бізнесе братоў Масіньён, Анры Рабер нарадзіўся ў Грасе (Альпы Прыморскія) ў 1889 годзе. З самага ранняга ўзросту ён вучыўся парфумерыі, а яго сваякі тлумачылі Анры асновы прафесіі[2].
У 1918 годзе, у той час як ён рыхтаваўся да паступлення ў Цэнтральную Школу мастацтваў і мануфактур, ён атрымаў павестку ў армію. Вярнуўшыся ў Грас праз тры гады, ён вырашыў працаваць у парфумернай прамысловасці і стаў вучнем парфумера-хіміка ў Établissements Chiris. Ён даведваўся пра ўсё, што тычыцца стварэння, вытворчасці і выпуску парфумерыі і пазнаёміўся з Анры Алмерасам, «носам» Жана Пату. У 1921 годзе ён пазнаёміўся з Эрнестам Бо, перайшоўшы ў лабараторыю Rallet.
Прыцягнуты чыстай творчасцю, ён адправіўся ў Парыж у 1924 годзе, каб развіваць свае творчыя таленты ў буйных парфумерных дамах, такіх як Arys і Fould-Springer. З 1926 па 1933 год ён зрабіў кар'еру парфумера-хіміка ў D'Orsay. Затым ён займаўся вытворчасцю мыла і касметыкі, каб развіваць свае навыкі.
Калі пачалася Другая сусветная Вайна, Рабера зноў мабілізавалі і ён павінен быў перапыніць сваю кар'еру да 1941 года, калі ён з'ехаў з Францыі ў Злучаныя Штаты, дзе працаваў у Coty як стваральнік духоў. У наступным годзе ён атрымаў свой першы вялікі поспех з Muguet des bois. У 1945 годзе, ён пакінуў дом Coty, каб стаць парфумерам-кансультантам. Яго пляменнік, Гай Рабер, стаў яго вучнем.
Вярнуўшыся ў Францыю ў 1952 годзе, ён быў наняты Les Parfums Chanel, каб стать паслядоўнікам Эрнеста Бо. Анры Рабер працаваў з Канстанцінам Вярыгіным, былым асістэнтам Эрнеста Бо. Ён стварыў Pour Monsieur у 1955 годзе і потым № 19}} у 1970 годзе. Ён стаў Рыцарам Ганаровага легіёна францыі ў 1964 годзе, а затым атрымаў прэмію Giuliana-Brambilla кампаніі Laserson & Sabetay у 1973 годзе. У 1977 годзе ён наняў маладога Франсуа Дэмашы.