Антс Лайкмаа | |
---|---|
эст.: Ants Laikmaa | |
Імя пры нараджэнні | Ants Laikmaa |
Дата нараджэння | 5 мая 1866[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1942[1] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | Эстонія |
Дзеці | Anu Kilpiö[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Woldemar Tank[d] і Priidu Aavik[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антс Ла́йкмаа (эст.: Ants Laikmaa, да 1935 года Ханс Ла́йпман (эст.: Hans Laipman); 5 мая 1866, Вігала, Эстонія — 19 лістапада 1942, Таэбла, Эстонія) — эстонскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай школы.
Нарадзіўся 5 мая 1866 года на ферме Пайба (Paiba) пасёлка Арастэ (Araste) у воласці Вігала Ляэнемааскага павета ў сялянскай сям'і. Жаданне маляваць падштурхнула юнака да пераезду ў Санкт-Пецярбург, дзе ён уладкаваўся на працу ў музей Акадэміі мастацтваў .
У 1891 годзе без сродкаў да існавання пешшу з Рыгі дабраўся да Дзюсельдорфа, дзе пры падтрымцы дабрачынцаў вучыўся ў 1891—1997 гадах, з перапынкамі ў 1891—1893 і 1896—1897 гг., у Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў[2]. Працаваў 1897—1899 гадах у Дзюсельдорфе.
Пасля вяртання ў Эстонію, адкрыў у Таліне курсы малявання, ператвораныя пазней у мастацкую студыю, якая працавала ў 1903—1907 і ў 1913—1932 гадах. Сярод яе навучэнцаў многія эстонскія майстры, такія як А. Уўрытс, О. Каліс, Э. Брынкман, І. Выэрахансу, П. Аавік, Э. Роас і інш. У 1907 годзе ім было арганізавана першае эстонскае мастацкае таварыства.
У 1907—1909 гадах працаваў у Фінляндыі, у 1909—1913 гадах Італіі і Паўночнай Афрыцы.
У доме Лайкмаа ў Таэбле створаны яго мемарыяльны музей .
Працаваў у жанрах партрэта і пейзажа, пераважна ў тэхніцы пастэлі. Сярод твораў: «Маленькая Альма» (1900), «Стары Айтсам», партрэт М. Ундэр (абодва 1904), «Капры» (1911), аўтапартрэт (1917), «Міку» (1926), «Маладуха з Вігалы» (1934), «Зімовы пейзаж» (1938) і інш.