Анцт Аматус Аарнэ | |
---|---|
фінск.: Antti Amatus Aarne | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1925[2] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | фалькларыст, выкладчык універсітэта |
Кірунак | фалькларыст |
Мова твораў | нямецкая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́нці А́матус А́арнэ (Аарне)[3] (фінск.: Antti Amatus Aarne; 5 снежня 1867, Б’ёрнебарг (цяпер горад Поры, Фінляндыя) — 5 лютага 1925, Хельсінкі) — фінскі даследчык фальклору, прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геаграфічнай школы ў фалькларыстыцы.
Распрацаваў і абгрунтаваў тэхнічныя прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Галоўныя працы; «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш.
На аснове яго паказальніка амерыканскі казкавед С. Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). На Міжнародную сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарнэ—Томпсана абапіраюцца паказальнікі «Сюжэты і матывы беларускіх чарадзейных казак» (1971), «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л. Р. Барага, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1978) К. П. Кабашнікава, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1989) Л. П. Баранавай і іншых.