19 верасня2002 года на поўначы Кот-д’Івуара ўспыхвае ўзброенае паўстанне. Касцяком мяцежнікаў стала групоўка «Новая сіла». Прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо запытаў ваенную дапамогу ў Францыі. Ужо 22 верасня французскія войскі ўваходзяць у Кот-д’Івуар у рамках аперацыі «Аднарог». Замежнікі прыпынілі прасоўванне паўстанцаў, размясціўшыся ўздоўж лініі фронту паміж варагуючымі бакамі.
Праз год і шэсць месяцаў пасля пачатку ваеннага канфлікту СБ ААН прымае рэзалюцыі, у рамках якой у краіне павінна размясціцца міратворчая місія[1]. Першапачатковы перыяд аперацыі зацверджаны на дванаццаць месяцаў, але пасля мандат міратворцаў рэгулярна падаўжаўся. Афіцыйна аперацыя пачалася 4 красавіка2004 года. Было адпраўлена 6240 супрацоўнікаў ААН, уключаючы 200 ваенных назіральнікаў і 320 паліцыянтаў[2][3].
Мандат аперацыі уключаў: назіранне за ўзброенымі групамі і спыненнем агню; праграму раззбраення, дэмабілізацыі, рэінтэграцыі, рэпатрыяцыі і рассялення; абарону персаналу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і грамадзянскага насельніцтва; падтрымку ажыццяўлення мірнага працэсу; прасоўванне правоў чалавека; выкарыстанне патэнцыялу грамадскай інфармацыі і падтрыманне правапарадку. Акрамя таго, міратворцам было дазволена выкарыстоўваць усе неабходныя сродкі для выканання свайго мандата.
На канец дзейнасці ў аперацыі было задзейнічана 5437 вайскоўцаў, 195 ваенных назіральнікаў і 1500 паліцыянтаў, а таксама грамадзянскі персанал[8][9][10]. Станам на 20 кастрычніка2011 года кантынгент АААНКІ уключаў[10]:
На 31 сакавіка2017 года АААНКІ страціла 140 чалавек загінулымі[11]. Самым кровапралітным перыядам для міратворцаў стаў кастрычнік 2011-га, калі загінула 53 члены місіі[12].
У ходзе Другой Івуарыйскай вайны 2010—2011 гадоў войскі місіі ў адкрытую выступілі на баку сіл Аласана Уатара супраць прыхільнікаў Ларана Гбагбо. 5 красавіка 2011 г. расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія хоча атрымаць тлумачэнні, чаму міратворцы ААН у Кот д’Івуары ўступілі ў баявыя дзеянні ў гэтай краіне. Як заявіў дыпламат, яны спрабавалі разабрацца ў прававым баку справы, таму што міратворцы мелі мандат, які абавязваў іх быць нейтральнымі і бесстароннімі[13].