Аршыл Горкі

Аршыл Горкі
англ.: Arshile Gorky
арм.: Արշիլ Գորկի[1]
Імя пры нараджэнні з.-арм.: Ոստանիկ Մանուկ Ատոյեան
Род дзейнасці мастак, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік, скульптар
Дата нараджэння 15 красавіка 1904(1904-04-15)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1948(1948-07-21)[5][2][…] (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Marny George[d] і Agnes Magruder[d]
Дзеці Maro Gorky[d] і Natasha Gorky[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аршыл Го́ркі (англ.: Arshile Gorky, сапраўднае імя Ваз­да­ніг Манук Адаян (арм.: Ոստանիկ Մանուկ Ադոյան); 1904, Харком, Ван, Асманская імперыя21 ліпеня 1948, Шэрман, Канектыкут, ЗША) — амерыканскі мастак армянскага паходжанні, адзін з заснавальнікаў «абстрактнага сюррэалізму».

Горкі лічыцца адным з найбольш уплывовых амерыканскіх мастакоў XX стагоддзя, яго карціны выстаўлены ва ўсіх найбуйнейшых галерэях ЗША, а таксама ў лонданскім «галерэя Тэйт».

Нарадзіўся ў армянскай сям'і ў сяле Харком, блізу горада Ван.

У 1915 годзе ў час генацыду армян бег разам з маці і трыма сёстрамі ў расійскае Закаўказзе. Пасля таго, як маці ў 1919 году памерла ад голаду ў Ерэване, Горкі эміграваў у 1920 годзе ў ЗША, да бацькі. У пошуках сябе ён змяняе сваё імя на «Аршыл Горкі», намякаючы на ўлюбёнага пісьменніка Максіма Горкага.

Наведваў мастацкую школу штата Род-Айленд у Правідэнсе. У 1922 Горкі паступае ў Новую школу дызайну Бостана, спачатку малюе пад уплывам імпрэсіяністаў, пазней — постімпрэсіяністаў (у гэты час ён жыве ў Нью-Ёрку).

У 1926-1931 гадах выкладаў у мастацкай школе і Цэнтральным мастацкім вучылішчы ў Нью-Ёрку.

У 1930 годзе працы ўдзельнікаў групы, у якую ўваходзіў Горкі, былі выстаўлены ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. Першая персанальная выстава Горкі адбылася ў Галерэі Мелана (Філадэльфія) ў 1931 годзе. У 1930-я гады Горкі цесна супрацоўнічаў са Сцюартам Дэвісам, Вілемам дэ Кунінгам і Джонам Грэмам. У 1944 годзе ён пазнаёміўся з Андрэ Брэтонам і іншымі вядомымі сюррэалістамі.

Апошні год жыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Апошні год жыцця Горкі быў поўны трагічных падзей: згарае майстэрня Горкі разам з працамі, у мастака выяўляецца рак, ён трапляе ў аўтакатастрофу і, зламаўшы руку, пазбываецца магчымасці маляваць, а жонка пакідае яго, забраўшы з сабой дзіцё.

Ва ўзросце 44 гадоў Горкі здзяйсняе самагубства, павесіўшыся.

Зноскі

  1. а б Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б Arshile Gorky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arshile Gorky // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ով ով է. հայեր / пад рэд. Հ. ԱյվազյանԵրևան: Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2005. — Т. 1. — С. 290.
  5. Arshile Gorky // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Union List of Artist Names
  7. The Fine Art Archive
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.