Асаміню Цыге | |
---|---|
Дата нараджэння | 1958/1959 |
Месца нараджэння | Бугна |
Дата смерці | 24 чэрвеня 2019 |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы/войны | Спроба перавароту ў Амхара |
Асаміню Цыге (амх.: አሳምነው ጽጌ; 1958/1959 — 24 чэрвеня 2019) — брыгадны генерал Узброеных сіл Эфіопіі, член Дэмакратычнай партыі Амхара і Гінбот 7. Узначальваў бюро міру і бяспекі рэгіёну Амхара (упраўленне рэгіянальных сіл бяспекі).
Нарадзіўся ў сельскай абшчыне Бугна ў канцы 1950-х. Паходзіў з народа амхара.
Стаў радыкальным амхарскім нацыяналістам, атрымаўшы асаблівую папулярнасць сярод часткі моладзі амхара[1]. У 2009-м за ўдзел у арганізацыі дзяржаўнага перавароту пад правадырствам руху «Гінбот 7» быў арыштаваны. Як сцвярджаецца, падчас зняволення яго катавалі, і Асаміню страціў зрок на адно вока[2].
З турмы яго вызвалілі ў 2018 годзе, аднавіўшы на ваеннай службе[3]. Адначасна Асаміню працягваў удзельнічаць у актывізме. Выступаў за большую аўтаномію Амхара і дайшоў да таго, што заклікаў сваіх прадстаўнікоў этнічных груп узброіцца і далучыцца да мясцовых апалчэнняў[4].
Увесну 2019 года ён быў прызначаны на пасаду кіраўніка рэгіянальных сіл бяспекі штата Амхара[5].
22 чэрвеня таго ж года разам з вернымі яму апалчэнцамі і сілавікамі паспрабаваў захапіць уладу ў штаце. Аднак путчысты былі разбіты, а Асаміню схаваўся[6]. 24 чэрвеня ён быў выяўлены паліцыяй і застрэлены[7].