Аўдрыс Юозас Бачкіс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Audrys Juozas Bačkis | |||||||
![]() Кардынал-святар з тытулам царквы Natività di Nostro Signore Gesù Cristo a Via Gallia. | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Юліёнас Сцяпанавічус | ||||||
Пераемнік | Гінтарас Грушас | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Сігітас Тамкявічус | ||||||
Пераемнік | Сігітас Тамкявічус | ||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Вінсентас Сладкявічус | ||||||
Пераемнік | Сігітас Тамкявічус | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1 лютага 1937[1] (88 гадоў) |
||||||
Бацька | Стасіс Антанас Бачкіс[d] | ||||||
Маці | Она Бачкіене | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 18 сакавіка 1961 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 4 кастрычніка 1988 | ||||||
Кардынал з | 21 лютага 2001 | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс (літ.: Audrys Juozas Bačkis; 1 лютага 1937, Каўнас, Літва) — літоўскі кардынал і ватыканскі дыпламат.
Сын літоўскага дыпламата Стасіса Антанаса Бачкіса і Онас Гільвідайце. Неўзабаве пасля другое сусветнай вайны і акупацыі Літвы войскамі СССР сям’я Бачкіса эмігравала з краіны. Навучаўся ў Францыі ў семінарыі Св. Сульпіцыя ў Ісі-дэ-Муліна, пазней — у Рыме: скончыў Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт (вывучаў тэалогію), Папскі Латэранскі ўніверсітэт (абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве), Папскую Духоўную Акадэмію (вывучаў дыпламатыю). 18 сакавіка 1961 у Рыме прыняў капланскія пасвячэнні, працаваў як душпастыр сярод літоўскіх эмігрантаў у ЗША. Ад 1964 на дыпламатычнай службе ў Ватыкане, быў сакратаром нунцыятуры ў Філіпінах (1964—1965), Коста-Рыцы (1965—1967), Турцыі (1967—1970), Нігерыі (1970—1973).
Ад чэрвеня 1965 Тайны камергер Яго Святасці Папы Рымскага (ад 1968 «Капелан Яго Святасці»). Ад 1973 пры Радзе Публічных спраў пры Дзяржсакратарыяце Ватыкану, м.ін. дэлегат Святога Прастола на канферэнцыі ААН у Вене ў 1975. Ад 1979 намеснік сакратара Савета Публічных спраў.
Тытулярны біскуп Меты, з персанальным тытулам архібіскупа з 5 жніўня 1988. Нунцый у Нідэрландах з 5 жніўня 1988 да 24 снежня 1991. Архібіскуп вільнюскі з 24 снежня 1991. Старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы ў 1993—1999 і з 2003; у 1999—2003 віцэ-старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы. Кардынал-святар з тытулам царквы Nativita di Nostro Signore Gesu Cristo a Via Gallia з 21 лютага 2001. У кастрычніку 1999 браў удзел у правядзенні Свяшчэннага Сінода біскупаў у Ватыкане, прысвечаным Касцёлу ў Еўропе.
Апроч літоўскае, ведае італьянскую, англійскую і французскую мовы.