Барух Самуэль Бламберг | |
---|---|
англ.: Baruch Samuel Blumberg | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2011[3][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, антраполаг, вірусолаг, выкладчык універсітэта, вынаходнік, біяхімік, генетык |
Навуковая сфера | вірусалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Барух Сэмюэл Бламберг (англ.: Baruch Samuel Blumberg, 28 ліпеня 1925, Нью-Ёрк, ЗША — 5 красавіка 2011, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі ўрач і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976 годзе разам з К.Гайдузекам[10][11].
Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1951). Наступныя чатыры гады ён займаўся ў інтэрнатуры і далей стажыраваўся ў Columbia Presbyterian Medical Center. Затым ён працягнуў вучобу, займаючыся біяхіміяй у Бэйліял-каледжы, Оксфард. У 1957 годзе ён абараніў ступень доктара.
З 1952 года працаваў у Калумбійскім медыцынскім цэнтры, Нацыянальным інстытуце здароўя (г. Бетэсда, штат Мэрыленд), Інстытуце даследавання раку (г. Філадэльфія). З 1970 года прафесар у Пенсільванскім, Оксфардскім універсітэтах.
Адкрыў антыген сываратачнага гепатыту, т.зв. аўстралійскі антыген (1963), і распрацаваў метад лабараторнага кантролю донараў крыві на яго прысутнасць.