Барыс Саркісавіч Кеворкаў

Барыс Саркісавіч Кеворкаў
арм.: Բորիս Սարգսի Կևորկով
Нараджэнне 1932
Смерць 1998
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Барыс Саркісавіч Кеворкаў (арм.: Բորիս Կևորկով; 1932, Шэмаха, Закаўказская СФСР — 1998, Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Нагорна-Карабахскага абкама партыі (19731988). Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 9—11 скліканняў (1974—1989) ад Нагорна-Карабахскай АВ.

Нягледзячы на армянскае паходжанне, выказваў падтрымку кіраўніцтву Азербайджанскай ССР, чым выклікаў абурэнне армянскай супольнасці[1]. Армянскі пісьменнік Леанід Гурунц абвінавачваў Кеворкава ў панцюркізме, папушчальніцтве забойствам на нацыянальнай глебе.[2]

У 1988 годзе адпраўлены ў адстаўку, яго месца заняў Генрых Пагасян — палітык, больш папулярны сярод армянскага насельніцтва.[3] Восенню 1993 года пераехаў у Маскву.

Памёр у 1998 годзе ў Маскве.

Зноскі

  1. Kaufman, Stuart J. (2001), Modern Hatreds: The Symbolic Politics of Ethnic War, Cornell University Press, p. 59, ISBN 0801487366
  2. Леонид Гурунц. «Наедине с собой или как докричаться до вас, потомки!». Дневниковые записи 1975—1982. Составитель и редактор Лариса Исаакян. Издательство «Зангак-97», Ереван, 2002 г.
  3. De Waal, Thomas (2004), Black Garden: Armenia and Azerbaijan Through Peace and War, NYU Press, p. 59, ISBN 0814719457