Бела Лайта | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1873[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1920[4][1][…] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Уплыў | Імрэ Штэйндль[d] і Alajos Hauszmann[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бе́ла Ла́йта (венг.: Lajta Béla, сапраўднае імя Бела Ла́йтэрсдорфер (венг.: Leitersdorfer Béla; 23 студзеня 1873, Будапешт — 12 кастрычніка 1920, Вена) — венгерскі архітэктар.
Бела Лайтэрсдорфер нарадзіўся ў Обудзе ў сям'і гандляра тэкстылем. Скончыў у 1895 годзе Тэхнічны ўніверсітэт у Будапешце[5], дзе вывучаў архітэктуру ў Імрэ Штэйндля і Алаяша Хаўсмана. Вучыўся таксама ў Італіі, Германіі і іншых заходне-еўрапейскіх краінах. Яго настаўнікамі былі ў Берліне Альфрэд Месель і Эрнст фон Інэ, Эліэль Саарынен у Хельсінкі і Рычард Норман Шоу у Лондане. З 1901 працаваў у Будапешце[5].
Бела Лайтэрсдорфер у час асіміляцыі венгерскіх яўрэяў у 1907 годзе змяніў прозвішча на Лайта.
У 1899 годзе Бела Лайтэрсдорфер перамог у конкурсе на праект сінагогі ў будапешцкім раёне Ліпатвараш, аднак праект не быў рэалізаваны. Першай працай архітэктара стала крама музычнай літаратуры Барда на вуліцы Кошута ў Будапешце. На творчасць Лайты аказаў вялікі ўплыў Эдзён Лехнер, разам з якім ён працаваў над некалькімі праектамі. Бела Лайта пабудаваў у Будапешце цэлы шэраг мадэрнісцкіх будынкаў. У 1909 годзе Лайта пабудаваў у стылі ар-дэко будынак мюзік-хола Parisiana, які цяпер займае Новы тэатр.
У пошуках выразных прасторавых і канструкцыйных вырашэнняў спрошчваў і геаметрызаваў формы, паступова перайшоў ад стылю мадэрн да функцыяналізму: будынкі камерцыйнага вучылішча (1910—1912), прытулку для бедных (1911), дом Рожавёльдзьі (1911—1912) — усе ў Будапешце, будынак банка ў Эржэбетварашы (1911)[5].