Супольнасць прыхільнікаў распаўсюджвання вучэнні прарока і джыхаду | |
---|---|
Ідэалогія | ісламскі фундаменталізм |
Этнічная прыналежнасць | кануры, фульбе, хаўса і інш. |
Лідары |
Махамед Юсуф † Абубакар Шэкаў † |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2002 |
Саюзнікі | Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба, Ісламская дзяржава |
Праціўнікі | Нігерыя, Камерун, Чад, Нігер |
Колькасць членаў | ад 4 да 6 тысяч[1] |
Удзел у канфліктах | Вайна супраць Бока Харам, Канфлікт у Камеруне (з 2014) |
«Бока харам» (з 2015 года — Заходнеафрыканская правінцыя Ісламскай дзяржавы) — радыкальная нігерыйская ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя.
Вядомая з 2002 года, калі яе правадыром стаў Махамед Юсуф. Галоўнай мэтай арганізацыі з’яўляецца ўвядзенне шарыяту на ўсёй тэрыторыі Нігерыі і выкараненне заходняга ладу жыцця. У ліпені 2009 года баевікі ініцыявалі беспарадкі на поўначы Нігерыі, нападаючы на хрысціянскія цэрквы і паліцэйскія ўчасткі. У маі 2014 года групоўка ўнесена Саветам Бяспекі ААН у спіс тэрарыстычных арганізацый[2].
Пасля прысягі на вернасць ІДІЛ у сакавіку 2015 года[3] «Бока харам» змяніла назву на «Заходнеафрыканская правінцыя Ісламскай дзяржавы» (Islamic State's West Africa Province, ISWAP)[4].
Афіцыйная назва групоўкі — «Джамаат ахліс Суна Лідааваты валь-Джыхад»[5] (Jama'atu Ahlis Sunna Lidda'awati wal-Jihad)[6] (у перакладзе з арабскай — Супольнасць прыхільнікаў распаўсюджвання вучэння прарока і джыхаду). Назву «Бока харам» (хаўса: Boko haram) яна атрымала ад жыхароў горада Майдугуры, у якім знаходзілася база групоўкі[7]. «Бока харам» перакладаецца з мовы хаўса як «заходняя адукацыя забаронена»[7] ці «заходняе адукацыя грахоўна»[8]. Яно складаецца са слоў Boko, якое першапачаткова азначала «ілжывы», але потым стала выкарыстоўвацца для абазначэння заходняй адукацыі, і haram — харам, гэта значыць нешта забароненае[7].
«Бока харам» выступае супраць заходняй адукацыі, заходняй культуры і навукі[9]. Па меркаванням членаў групоўкі, любая грамадская і палітычная дзейнасць, звязаная з заходнімі каштоўнасцямі, павінна быць забароненая, у тым ліку: галасаванне на выбарах, нашэнне кашуль і штаноў, свецкая адукацыя[10]. Урад Нігерыі, з пункту гледжання «Бока харам», «сапсаваны» заходнімі ідэямі[11] і складаецца з «няверуючых», нават калі прэзідэнт фармальна з’яўляецца мусульманінам[10], таму ён павінна быць звергнуты, а краіна павінна кіравацца на аснове законаў шарыяту[11], больш строгіх, чым дзейнічаюць у паўночных штатах Нігерыі[12][13].
У 2009 годзе тагачасны лідар арганізацыі Махамед Юсуф заявіў у інтэрв’ю Бі-бі-сі, што ідэі заходняй адукацыі (напрыклад, дарвінізм, кругазварот вады ў прыродзе і г.д.) супярэчаць ісламу[14].
Асноўную масу баевікоў «Бока харам» складаюць прадстаўнікі народнасці кануры[15]; нягледзячы на частыя вылазкі за межы этнічнай тэрыторыі кануры, спробы замацавацца ў іх не мелі плёну. У сувязі з малай зразумеласцю мовы кануры для большай часткі нігерыйцаў, у руху шырока выкарыстоўваюцца мовы хаўса і фульбе.