Брэла
| ||||||||||||||||
Брэла (харв.: Brela) — муніцыпалітэт у Спліцка-Далмацінскай жупаніі ў Харватыі, курортны пасёлак на Адрыятычным моры на Макарскім узбярэжжы. Самы паўночны з населеных пунктаў Макарскага ўзбярэжжа. З'яўляюцца папулярным турыстычным напрамкам, дзякуючы сваёй прыроднай прыгажосці і турыстычным традыцыям.
У склад муніцыпалітэта ўваходзяць два населеныя пункты: Брэла (раней Ніжняя Брэла) і Высокая Брэла.
Муніцыпалітэт Брэла знаходзіцца на самым захадзе Макарскага ўзбярэжжа, у 45 км ад Спліта і 15 км ад Макарскай.
Пасёлак Брэла, раней вядомы як Доня (Ніжняя) Брэла, размешчаны ля падножжа гары Біёкава, на працягу 7 км уздоўж дзяржаўнай дарогі D8 - Ядранская магістраль, ад Врулі ў муніцыпалітэце Задвар'е на захадзе да Башка-Вода на паўднёвым усходзе.
Пляж Пунта Рата ў Брэле — знакаміты пляж у Харватыі, вядомы сваімі чыстымі водамі, галечным пакрыццём і маляўнічымі скаламі, што робіць яго адным з самых прыгожых пляжаў на Адрыятыцы. Пунта Рата таксама вядомы сімвалічнай скалой Брэла (Brela Stone), якая з'яўляецца візітнай карткай рэгіёна. У 2004 годзе пляж Пунта Рата трапіў у лік самых прыгожых пляжаў свету па версіі часопіса Forbes. Таксама амерыканскі партал The Huffington Post (з красавіка 2017 года вядомы як HuffPost) у 2014 годзе абвясціў Брэлу месцам мары.[4]
Харвацкая Брэла ўпершыню згадваецца пад назвай «Беройлія» каля 950 года на грэчаскай мове ў працы візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага «Пра кіраванне імперыяй», як адзін з чатырох умацаваных гарадоў старажытнага Нератванскага княства Паганія.
Жыхары Брэлы ў лацінізаванай форме «Brolanenses» згадваюцца ў 1315 годзе ў прывілеі, якім харвацкі князь Юрай Шубіч з горада Кліса прызнае жыхарам Брэлы тыя ж прывілеі, што і іншым падданым тагачаснай камуны Оміш.
Паводле перапісу 2011года ў муніцыпалітэце Брэла налічваліся 1703 жыхары размеркаваныя ў двух населеных пунктах:
Турызм з'яўляецца асноўным відам дзейнасці большасці брэляўчан. Месца мае вялікую колькасць турыстычных месцаў у прыватным і гасцінічным размяшчэнні. Насельніцтва па-ранейшаму займаецца рыбалоўствам, вырошчваннем вінаграднай лазы, аліў, а некалі і вішні (Сакалуша - гатунак брэлянскай макарскай вішні).