Біргіт Нільсан | |
---|---|
шведск.: Märta Birgit Nilsson | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 мая 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 2005 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Швецыя |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Joseph Dewar Hislop[d] |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біргіт Ні́льсан (шведск.: Märta Birgit Nilsson, 17 мая 1918, Каруп, Швецыя — 25 снежня 2005, Б'ярлёў, каля г. Крыстыанстад) — шведская спявачка (драматычнае сапрана), прадстаўніца школы бельканта.
Вучылася ў Стакгольме ў 1941—1946 гадах.
У 1948—1951 гадах салістка Каралеўскай оперы ў Стакгольме.
У 1953—1986 гадах у тэатрах «Ковент-Гардэн», «Ла Скала», «Метраполітэн-опера» і інш.
Валодала надзвычай моцным голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, драматычнай выразнасцю.
Вядомая выканальніца партый у операх Р. Вагнера: Ізольда, Брунгільда, Эльза, Лізавета («Трыстан і Ізольда», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер»). Іншыя партыі: Агата («Вольны стралок» К. М. Вебера), Алена («Мефістофель» А. Бойта), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Тоска, Турандот (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Саламея («Саламея» Р. Штрауса), Донна Ганна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Урсула («Мастак Матыс» П. Хіндэміта).