Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 1960 года |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Кот-д’Івуара |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Кот-д’Івуара |
Тып | ваенна-паветраныя сілы |
Колькасць | 470 вайскоўцаў і 200 грамадзянскага персаналу |
Дыслакацыя | Ямусукра |
Дэвіз | «Хто трымае верх, той трымае ніз» (фр.: Qui tient le haut tient le bas) |
Удзел у |
Першая Івуарыйская вайна Французска-івуарскі канфлікт |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Генерал паветранай брыгады Нгуесан Кофі Альфрэд |
Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара (фр.: L'armée de l'air Ivoirienne) — від войск Узброеных сіл Рэспублікі Кот-д’Івуар. Раней называліся Групай паветранага транспарту і сувязі Кот-д’Івуара (фр.: Groupement Aérien de Transport et de Liaison — GATL). У 2004 годзе тэхнапарк ВПС краіны быў амаль цалкам знішчаны.
Пасля атрымання незалежнасці ад Францыі ў 1960 годзе Кот-д’Івуар падпісаў з былой метраполіяй шэраг двухбаковых абаронных пагадненняў, паводле якіх французскія ваенныя павінны былі падрыхтаваць лётны склад і паставіць баявыя самалёты. Пастаўкі авіятэхнікі пачаліся ў 1961 годзе з трох самалётаў Douglas C-47 і сямі MH.1521 Broussard. На 1979 год ВПС Кот-д’Івуара мелі толькі адзін транспартны і адзін сувязны самалёты. Першымі рэактыўнымі самалётамі ў ВПС краіны сталі шэсць Alpha Jet CI, набытыя ў кастрычніку 1980 года. Пасля яшчэ адзін быў набыты ў 1983 годзе.
Падчас грамадзянскай вайны 2002—2007 гадоў урад Л. Гбагбо выкарыстоўваў ВПС супраць паўстанцкіх сіл[1]. Так, 4 лістапада 2004 года прэзідэнт Гбагбо загадаў аднавіць паветраныя налёты на паўстанцаў. 6 лістапада івуарыйскі Су-25 памылкова разбамбіў французскую базу блізу Буаке, забіўшы дзевяць французскіх салдат і амерыканскага рабочага, пераблытаўшы іх з паўстанцамі. У адказ французскія войскі здзейснілі напад на аэрапорт Ямусукра, знішчыўшы два Су-25 і тры верталёты Мі-24, яшчэ два вайсковыя верталёты былі імі збіты над Абіджанам. Праз гадзіну пасля нападу на лагер французская армія ўстанавіла кантроль над аэрапортам Абіджана і запытала падмацавання з базы ў Габоне. Прэзідэнт Гбагбо абвінаваціў Францыю ў падтрымцы паўстанцаў[2][3].
У 2005 годзе, нягледзячы на эмбарга СБ ААН на аказанне ваеннай дапамогі і пастаўкі зброі ў Кот-д’Івуар, для аднаўлення ваенна-паветраных сіл краіны таемна прыбыла група з 10 авіятэхнікаў з Беларусі і Украіны[4].
На 2007 год, паводле інфармацыі Aviation Week & Space Technology, у эксплуатацыі знаходзіліся шэсць лятальных апаратаў: адзін Ан-32, адзін Cessna 421, два верталёты Eurocopter SA 365 Dauphin, адзін VIP-самалёт Gulfstream IV і адзін верталёт Мі-24. Акрамя таго, Deagel.com паведаміў пра два штурмавікі МіГ-23. Аднак не ўсе лятальныя апараты знаходзіліся ў спраўным стане[5].
У 2011 годзе ў парушэнне санкцый ААН у краіну былі пастаўлены тры верталёты Мі-24, што выклікала міжнародны скандал. Як мяркуецца, пастаўкі вяліся з Беларусі, аднак дадзеная інфармацыя не была даказана[6].
Эмблемай ВПС служыць малюнак пчалы і двух крылаў. Эмблему гэтую носяць на версе фуражкі і на пагонах паўсядзённай формы, часам на грудзях над правай кішэняй. Нацыянальных знакаў для пілотаў у Кот-д’Івуары няма, замест гэтага звычайна носяць французскія, мараканскія ці тых краін, дзе атрымалі лётную адукацыю.
Назва | Вытворчасць | Тып | Мадыфікацыя | Колькасць | Заўвагі | |
---|---|---|---|---|---|---|
Баявыя самалёты | ||||||
Су-25 | ![]() |
штурмавік | Су-25УБ | 2[5] | ||
Транспартныя самалёты | ||||||
Ан-26 | ![]() |
транспартны самалёт | Ан-26Б | 2 | Набыта ў Балгарыі ў чэрвені 2018 годзе[7]. | |
Boeing 727 | ![]() |
транспартны самалёт | VIP | 1[8] | ||
Gulfstream IV | ![]() |
транспартны самалёт | 1 | |||
Верталёты | ||||||
Alouette III | ![]() |
шматмэтавы | 2[9] | |||
AS365 Dauphin | ![]() |
шматмэтавы | 1[9] | |||
SA330 Puma | ![]() |
шматмэтавы | 1[9] | |||
AgustaWestland AW139 | ![]() |
VIP | 1[9] | |||
Мі-24 | ![]() |
ударны верталёт | 8 | пастаўлена Балгарыяй у 2017—2021[10] і невядомай краінай у 2011[6] | ||
Вучэбна-баявыя самалёты | ||||||
Alpha Jet | ![]() ![]() |
лёгкі штурмавік і вучэбны самалёт | невядома |