Фла́вій Валентыніян[1] (лац.: Flavius Valentinianus, 321 год (320 год) — 17 лістапада375 года) — рымскі імператар у 364—375 гадах, часта названы проста Валентыніян I. 26 лютага 364 года абвешчаны войскам у Нікеі пераемнікам імператара Іавіяна, але прыняў на сябе толькі кіраванне заходняй часткай імперыі, а ўсходнюю падаў свайму малодшаму брату Валенту. Ён быў здольным кіраўніком, які аднолькава клапаціўся пра ўнутраныя і вонкавыя справы, у рэлігійных пытаннях выяўляў незвычайную памяркоўнасць, нягледзячы на сваю прыхільнасць да нікеізму, і зусім быў чалавекам справядлівым, хоць нярэдка, пад уплывам запальчывасці даходзіў да жорсткасці. Сканаў ад інсульта падчас перамоў з правадыром племя квадаў[2]. З’яўляецца заснавальнікам дынастыі Валентыніяна.
Меў тытулы: Аўгуст (лац.: Augustus) — з 26 лютага 364 года; Германскі Найвялікшы (лац.: Germanicus Maximus) — з 366 ці 368 года; Алеманскі Найвялікшы (лац.: Alamannicus Maximus) і Франкскі Найвялікшы (лац.: Francius Maximus) — з 368 года; Гоцкі Найвялікшы (лац.: Gothicus Maximus) — з 369 года. Уладу трыбуна атрымаў 26 лютага 364 года.
Matthews J. F. The Roman Empire of Ammianus. — London, 1989.(англ.)
Momigliano A. The Conflict Between Paganism and Christianity in the Fourth Century. — Oxford, 1963.(англ.)
Nagl A. Valentinianus I // RE. — № 14: 2158ff.(англ.)
Napoli J. Ultimes fortifications du limes // L’armée romaine et les barbares du IIIe au VIIe siècle / eds. Françoise Vallet and Michel Kazanski. — Paris: 1993. — № 67-76.(фр.)
Oldenstein J. La fortification d’Alzey et la defense de la frontière romaine le long du Rhine au IVe et au Ve siècles. // L’armée romaine et les barbares du IIIe au VIIe siècle / eds. Françoise Vallet and Michel Kazanski. — Paris: 1993. — № 125-33.(фр.)
Pearce J. W. E. The Roman Imperial Coinage: Vol. 9 Valentinian I to Theodosius I / Harold Mattingly, C.H.V. Sutherland, and R.A.G. Carson eds.. — London, 1972.(англ.)
Roberts W. E.. Valentinian I(англ.)(недаступная спасылка). An Online Encyclopedia of Roman Emperors. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012.