Вальтэр Флемінг | |
---|---|
ням.: Walther Flemming | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1843[1][2] ці 21 красавіка 1813[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1905[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, генетык, выкладчык універсітэта, анатам |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Вальтэр Флемінг (ням.: Walther Flemming; 21 красавіка 1843, г. Заксенберг, Германія — 4 жніўня 1905) — нямецкі вучоны ў галіне гісталогіі.
Скончыў універсітэт у г. Ростак (1868). Прафесар універсітэтаў у Празе (з 1873) і Кілі (1876—1901).
Навуковыя працы па гісталогіі малюскаў, рэгенерацыі тканак, праблемах будовы клетак, структуры ядра і цытаплазмы; апісаў прамое і непрамое дзяленне жывёльных клетак, будову ядра ў інтэрфазе. Распрацаваў метад фіксацыі (вадкасць Флемінга) і афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў.