Васіле Лупу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Vasile Lupu | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мойсэ Мавілэ | ||||||
Пераемнік | Георгій Стэфан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгій Стэфан | ||||||
Пераемнік | Георгій Стэфан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1595[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1661[1][3][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Doamna Ecaterina Cercheza[d] | ||||||
Дзеці | Стэфаніца Лупу[d], Марыя Лупу і Разанда Лупул-Хмяльніцкая[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіле Лупу рум.: Vasile Lupu; 1595—1661, Стамбул) — гаспадар Малдовы ў 1634—1653 гадах.
Паводле паходжання Албанец. Рабіў захады па аднаўленні самастойнасці Малдаўскага княства ад Асманскай імперыі, развіцці эканомікі і культуры. Зрынуты з трона Георгіем Стэфанам, стаўленнікам туркаў. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.
Падтрымліваў сталыя кантакты з кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілам, з яго дапамогай у 1640 годзе адкрыў у Ясах Славяна-Грэка-Лацінскую акадэмію, у якой працавалі і выхадцы з Беларусі (І. Іяўлевіч, І. Собаль і іншыя). У 1643 годзе па яго ініцыятыве друкар з Вільні Самуіл Рагаля арганізаваў першую ў Малдове друкарню. У 1645 годзе пры пасрэдніцтве Магілы і трансільванскага князя Дзьёрдзя I Ракацы быў заключаны шлюб Януша Радзівіла, галавы кальвіністаў Рэчы Паспалітай і «сепаратысцкай» партыі ў ВКЛ, з дачкой Марыяй. Мітрапаліт Магіла асабіста здзейсніў праваслаўны абрад вянчання, гэтай падзеі было прысвечана некалькі друкаваных твораў, паколькі меркавалася, што яна паспрыяе ўмацаванню саюзу паміж праваслаўнымі, кальвіністамі і іншымі «дысідэнтамі» Рэчы Паспалітай. Радзівіл, разлічваючы выкарыстаць саюз з Малдовай і Трансільваніяй для правядзення незалежнай знешняй палітыкі ў інтарэсах Літвы, у 1645—1646 двойчы асабіста наведваў Лупу ў Малдове. У поўнай меры планы Радзівіла не былі рэалізаваны, але саюз з Лупу адыграў пэўную ролю ў стрыманні гегеманісцкіх памкненняў Багдана Хмяльніцкага пад час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў.