Вернер Арбер | |
---|---|
ням.: Werner Arber | |
![]() Вернер Арбер у 2018 г. | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1929[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Silvia Arber[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, генетык, урач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мікрабіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | адкрывальнік рэстрыкцыйных ферментаў |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Вернер Арбер (ням.: Werner Arber; нар. 3 чэрвеня 1929[1][2][…], Грэніхен[d][3][4][…]) — швейцарскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з Д.Натансам і Г.Смітам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў.
У 1949—1953 гадах вучыўся ў Швейцарскай політэхнічнай школе, дзе займаўся ізатопам Cl-34. Пасля заканчэння політэха ў 1953 годзе пачаў працаваць у біяфізічныя лабараторыі ўніверсітэта Жэневы ў галіне электроннай мікраскапіі. Займаўся даследаваннямі мутантамі бактэрыяфага лямбда, якія ляглі ў аснову яго доктарскай дысертацыі.
У 1958—1960 гадах працаваў ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, затым зноў вярнуўся ў Жэневу. У 1971 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Базеля.
14 студзеня 2011 года стаў кіраўніком Папскай акадэміі навук. Ён стаў першы пратэстантам, які заняў гэты пост[9].
Аўтар навуковых прац па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному.
Сфармуляваў прынцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. У 1962 годзе адкрыў новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК.
![]() |
Вернер Арбер на Вікісховішчы |
---|