Во Нгуен Зіяп | |
---|---|
в’етн. Võ Nguyên Giáp | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 2013[3][1][…] (102 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | В’етнам |
Адукацыя | |
Веравызнанне | Атэізм |
Партыя | Камуністычная партыя В’етнама |
Род дзейнасці | ваенны, палітык, журналіст, пісьменнік, дзяржаўны дзеяч |
Месца працы | |
Бацька | Võ Quang Nghiêm[d] |
Жонка | Nguyễn Thị Quang Thái[d] і Đặng Bích Hà[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Во Нгуен Зіяп (в’етн. Võ Nguyên Giáp; 25 жніўня 1911 — 4 кастрычніка 2013) — в’етнамскі ваенны і палітычны дзеяч.
Нарадзіўся 11 жніўня 1911 года ў правінцыі Куан Бінь.
У 1924 годзе паступіў у прэстыжную Нацыянальную акадэмію ў Хюэ. Праз два гады быў выключаны за стварэнне студэнцкай арганізацыі, правёў тры месяцы ў турме за кіраўніцтва дэманстрацыямі. У 1930 годзе быў заключаны ў турму на два гады за прыналежнасць да Камуністычнай партыі Індакітая (КПІ). Выйшаўшы з турмы, паступіў у ліцэй Альбер-Сара ў Ханоі, скончыў яго з дыпломам па праве і палітычнай эканоміі. Быў прафесарам гісторыі ў ліцэі Тан Лон. У 1930-х гадах апублікаваў мноства артыкулаў па сацыяльна-эканамічнаму становішчу ў В’етнаме і міжнародных справах у такіх газетах, як «Голас народа», «Навіны і інфармацыя», «Праца», «Народ» і «Мы». У суаўтарстве з іншым членам кампартыі напісаў кнігу «Сялянскае пытанне».
У 1940 годзе Зіяп сустрэўся з Ха Шы Мінам і неўзабаве стаў адным з яго бліжэйшых паплечнікаў. У 1944 годзе арганізаваў Узброеную прапагандысцкую брыгаду, папярэдніцу В’етнамскай вызваленчай арміі, якая адыграла ключавую ролю ў захопе дзяржаўнай улады падчас жнівеньскай рэвалюцыі 1945. У тым жа годзе стаў адным з чатырох членаў Пастаяннага сакратарыята Цэнтральнага Камітэта партыі, папярэднікі Палітбюро.
Падчас Першай Індакітайскай вайны з’яўляўся галоўнакамандуючым в’етнамскай арміі. Нанёс сур’ёзнае паражэнне французскім сілам у бітве пры Д’енб’енфу.
Падчас вайны ў В’етнаме (1959—1975) кіраваў усімі буйнымі наступальнымі аперацыямі паўночнав’етнамскай арміі. Зіяп арганізаваў Тэцкае (1968), Велікаднёвае (1972) і Вясновае (1975) наступленні.
У 1978 годзе Зіяп выступіў супраць увядзення войскаў у Камбоджу. У сакавіку 1982 годзе быў выведзены са складу Палітбюро, аднак захаваў за сабой пасаду намесніка старшыні савета міністраў па пытаннях навукова-тэхнічнага развіцця. У ліпені 1991 годзе Зіяп быў выведзены са складу Цэнтральнага Камітэта партыі.
Во Нгуен Зіяп памёр 4 кастрычніка 2013 года.