Даўжыня цела 12—27 см[1]. Адрозніваецца вялікімі памерамі вушной ракавіны, даўжыня вуха больш за 3—5 см. Іголкі на спіне і баках, ніжняя частка бакоў і брушка ўкрыта мяккай поўсцю. Даўжыня іголак да 3 см.
Галоўную пажыву складаюць насякомыя, асабліва жукі (чарнацелкі, хрушчы і інш.) і мурашкі. На пошукі ежы (улетку) выходзіць звычайна познім вечарам.
Хутка бегае. Пры пагрозе падскоквае, імкнучыся нанесці ўколы іголкамі, або ўцякае; неахвотна згортваецца ў клубок, звычайна толькі падгінае ўніз галаву.
Устойлівы да ядаў і перагрэву.
Зноскі
↑Ballenger, L. (1999). "Hemiechinus auritus", Animal Diversity Web. Accessed November 28, 2011